На первенстве Витебской области по боксу Тимофей Иванов в весовой категории 38,5 килограмма занял второе место

Спорт

Паказаў выдатны бокс

На першынстве Віцебскай вобласці па боксе Цімафей Іваноў у вагавай катэгорыі 38,5 кілаграма заняў другое месца.

Спаборніцтвы праводзіліся сярод школьнікаў 2005-2006 гадоў нараджэння. У трох паядынках пастаўчанін супрацьстаяў выхаванцам Віцебскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву, прызёрам вобласці ў іншых баях. У першых дзвюх Цімафей адолеў больш вопытных сапернікаў, у фінальным — саступіў. Вырашальны бой быў роўным, аднак раздзельным рашэннем суддзяў перамога дасталася віцябляніну.

Вучыць хлопчыка боксу Яўгеній Хмяльніцкі. Гэта ўжо не першае прызавое месца, якое заваявалі на абласных спаборніцтвах выхаванцы трэнера. У прыватнасці, родны брат Цімафея Матфей сёлета таксама заняў другое месца на першынстве вобласці па боксе.

Вераніка Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.