Необычный визитер пожаловал ночью с 25 на 26 мая в наш город. +видео

Экология

Незвычайны візіцёр завітаў ноччу з 25 на 26 мая ў наш горад

Цяжка сказаць, што падштурхнула прыгажуна лася да такога ваяжу. Дакладна невядома, па якіх вуліцах пралёг яго маршрут. А вось тое, што лясны насельнік не абмінуў будынак раённага аддзела ўнутраных спраў, у 12 гадзін 30 хвілін ночы зафіксавала відэакамера, устаноўленая тут. Лось велічна і спакойна прайшоў перад самымі дзвярыма РАУС, абмінуў прыпаркаваныя на стаянцы для службовага транспарту аўтамашыны і накіраваўся далей па вуліцы Савецкай. Магчыма, вырашыў прагуляцца па гарадскім парку…

Шкоды лясная жывёліна не нанесла ніякай. А здзівіла ўсіх, хто яе бачыў.

 

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.