Песни, сладости и улыбки. Благотворительная акция Красного Креста у постояльцев отделения круглосуточного пребывания ТЦСОН

Общество

З павагай, канцэртам і падарункамі прыйшлі да пастаяльцаў пастаўскага аддзялення кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў ТЦСАН валанцёры, навучэнцы БШ №5 з настаўнікамі і старшыня раённай арганізацыі таварыства Чырвонага Крыжа Таццяна Шахава.

— У рамках месячніка Чырвонага Крыжа праводзім шэраг мерапрыемстваў, — расказвала Таццяна Шахава. — Дабрачыннасць у разуменні многіх — гэта грашовы ўдзел, гуманітарная дапамога: рэчы, прадукты. Але немалаважныя ўвага да іншага чалавека, чуласць, міласэрнасць.

Вучні БШ №5 падзяліліся сваімі ўсмешкамі, талентамі, парадавалі канцэртнымі нумарамі. Валанцёры пачаставалі пастаяльцаў цукеркамі. Таццяна Мікалаеўна ўручыла загадчыцы аддзялення Юліі Чалей наборы сушаных траў для заваркі чаю, які вельмі карысны для пажылых.

— Для нас дабрачыннасць — гэта найперш ласка, знак любові, — гаварылі тыя, хто сабраўся на канцэрт. — Школьнікі павесялілі сваімі танцамі і песнямі. Дзякуй валанцёрам і ўсім добрым лю­дзям, якія робяць нашы будні больш разнастайнымі.

Тэкст і фота Анны Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.