По 1600 килограмм молока с коровы. Оператор машинного доения ОАО «Камайский-Агро» Наталья Шушкевич признана лучшей среди хозяйств района

Сельское хозяйство

Цэняць і паважаюць за старанне

Аператар машыннага даення ААТ «Камайскі-агра» Наталля Шушкевіч за першы квартал бягучага года надаіла ад кожнай замацаванай за ёй каровы па 1600 кілаграмаў малака і выйшла пераможцай сярод першай групы гаспадарак раёна.

Павіншаваць з перамогай на мягунскую ферму накірава­ліся першы намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Эдуард Януковіч, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксей Філімонаў, старшыня пярвічнай прафарганізацыі гаспадаркі Юлія Селівёрстава. Яны падзякавалі майстру высокіх надояў за старанне, уручылі дыпломы і грашовыя прэміі, пажадалі далейшых поспехаў.

— Наталля наша — малайчына, — гаварыла Юлія. — Паспявае ўсюды. У сям’і выхоўваюцца трое дзетак, парадак дома, руплівіца на ферме. Набрала групу першацёлак, раздаіла.

Аператар машыннага даення Наталля Шушкевіч (справа) прымае віншаванні ад Аляксея Філімонава, Юліі Селівёрставай і Эдуарда Януковіча

Толькі той, хто хоць раз спрабаваў падаіць першацёлку, разумее, як няпроста прывучыць яе да апарата, дабіцца пэўных вынікаў.

Наталлю радуюць высокія надоі. Адна з першацёлак, напрыклад, за дзень дае 30 літраў малака. У будучым прадукцыйнасць павінна павысіцца. Малочны патэнцыял залежыць ад якасці даення, таму аператар старанна раздойвае кожную.

— Да працы трэба адносіцца з душой, — казала перадавы аператар, — а яшчэ любіць жывёлу.

Наталля Шушкевіч знаходзіць падыход да кожнай каровы, заўсёды строга выконвае ўсе патрабаванні па доглядзе, кармленні і даенні першацёлак, таму і дабіваецца добрых вытворчых паказчыкаў. А за старанне і працавітасць яе паважаюць калегі, цэніць кіраўніцтва не толькі гаспадаркі, але і раёна.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.