Работа райкома профсоюза работников государственных и иных учреждений Поставского района признана одной из лучших в республике

Общество

Сярод найлепшых у рэспубліцы

Па выніках рэспубліканскага агляду-конкурсу за мінулы год работа райкама прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Пастаўскага раёна прызнана адной з найлепшых у рэспубліцы.

Напрыканцы красавіка старшыня Віцебскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржустаноў і іншых арганізацый Сяргей Догель уручыў дыплом за другое месца старшыні райкама Дзіяне Пякарскай.

— У конкурсе ўдзельнічалі прафсаюзныя арганізацыі са 118 раёнаў Беларусі, — расказваў Сяргей Аляксандравіч. — Яго мэта — актывізацыя і павышэнне эфектыўнасці работы па абароне працоўных, сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў членаў прафсаюза, умацаванне аўтарытэту ў працоўных калектывах. Кожная прэзентацыя — важкія альбомы з матэрыяламі, фотаздымкамі, асобнымі праектамі.

Старшыня райкама прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Дзіяна Пякарская і старшыня абласнога прафсаюзнага камітэта Сяргей Догель

Работа ацэньвалася па многіх крытэрыях: ахоп прафсаюзным членствам, умацаванне сацыяльнага партнёрства паміж прафсаюзам і наймальнікам, кантроль за рэалізацыяй калектыўнага дагавора, выкананне ўстаўных патрабаванняў, арганізацыя культурна-масавай, фізкультурна-аздараўленчай работы. Пастаўская прафсаюзная арганізацыя работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў аб’ядноўвае 25 пярвічак, у якіх налічваецца 537 членаў.

— Я быў упэўнены, што Паставы трапяць у лік лідараў, — канстатаваў Сяргей Аляксандравіч. — Прафсаюзная работа арганізавана на высокім узроўні. Дзіяна Іванаўна — аўтарытэтны, паважаны не толькі ў раёне, але і ў вобласці і рэспубліцы чалавек. Няпроста на грамадскіх пачатках выконваць такі каласальны аб’ём работы, але ёй гэта ўдаецца.

 Сяргей Догель падзякаваў Дзіяне Іванаўне за працу, актыўную жыццёвую пазіцыю, нераўнадушнае стаўленне да людзей.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.