Ретро-маевка вернула в молодость… Ее посвятили празднику труда и 115-летию профсоюзного движения Беларуси

Общество

Людзі старэйшага пакалення з настальгіяй успамінаюць той час, калі да першамайскай дэманстрацыі рыхтавалі транспаранты з лозунгамі, з якімі пад патрыятычныя песні ішлі ў калоне працоўных калектываў. У руках былі кветкі чаромхі, вішні, паветраныя шары. А сцягі і партрэты палітычных дзеячаў давяралі несці толькі перадавікам вытворчасці.

Усе, хто прыйшоў 30 красавіка ў канцэртную залу па вуліцы Чырвонаармейскай, маглі вярнуцца ў тую эпоху дзякуючы рэтра-маёўцы, арганізаванай раённымі аб’яднаннем прафсаюзаў, саветам ветэранаў і райкамам БРСМ. Яе прысвяцілі Святу працы і 115-годдзю прафсаюзнага руху Беларусі. На ўрачыстасці прысутнічалі ветэраны працы, былыя прафсаюзныя лідары, актывісты грамадскага жыцця раёна.

У фае цікава было паглядзець выставы: на адной размясцілася частка экспазіцыі будучага музея СШ №4, на другой — вырабы выкладчыкаў і навучэнцаў спецыяльнага класа Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Пастаўскага раёна.

Былыя старшыні прафсаюзных арганізацый Марына Ніканава, Алена Юдзіцкая, Таццяна Баль, Ніна Жорава, Таццяна Саўкова, Жанна Гуляева

Святочная праграма пачалася з уваходу ў залу маладых людзей, якія сімвалізавалі першамайскую дэманстрацыю часоў СССР. Затым вядучыя  далі слова старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Іне Далецкай, якая засяродзіла ўвагу на ролі прафсаюза ў жыцці чалавека, расказала пра праводзімую работу і ўручыла Падзякі раённага аб’яднання прафсаюзаў акты­вістам. Сярод узнагаро­джаных Алена Юдзіцкая, Жанна Гуляева, Таццяна Баль, Ніна Жорава, Таццяна Саўкова і Марына Ніканава. Яны ў свой час па шмат гадоў узначальвалі прафсаюзныя арганізацыі райбыткамбіната, УП ЖКГ, ААТ «Паставымэбля», АБП «Рассвет Пастаўскі», раённага спажывецкага таварыства, разлікова-касавага цэнтра №17 у Паставах філіяла ААТ «Белаграпрамбанк».

З прывітальным словам да прысутных звярнулася старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Ганна Літвіновіч. А затым гаспадарамі сцэны сталі самадзейныя артысты: удзель­нікі хору ветэранаў пад кіраўніцтвам Паўла Рагіні, саліст тэатра песні «Свет і музыка» Арсеній Леўшын, Лада Аляксеева, вакальная група «Дзяўчаты», танцавальныя калектывы «Непаседы», «Скай Дэнс». Пад папуры любімых песень у выкананні Аляксея Конанава спявалі ўсе гледачы. Былі і танцы.

А завяршылася канцэртная праграма прэм’ерай песні «Пастаўшчына — радзіма мая». Выканала яе аўтар слоў і музыкі — пастаўчанка Наталія Федаровіч.

Тэкст і фота Анны Анiшкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.