С 31 мая по 2 июня СТК «Озерки» станет площадкой для проведения областной спартакиады среди сельских жителей «Сельские игры-2019»

Важное Спорт

У чаканні «Сельскіх гульняў»

З 31 мая па 2 чэрвеня спартыўна-турыстычны комплекс «Азёркі» стане пляцоўкай для правядзення абласной спартакіяды сярод сельскіх жыхароў «Сельскія гульні-2019».

Праграмай прадугледжаны 7 гульнявых спаборніцтваў: міні-футбол, валейбол (асобна сярод жанчын і мужчын), лёгкая атлетыка, настольны тэніс, паласа перашкод і гіравы спорт. Конкурсная праграма будзе складацца з «Візітнай карткі», прыгатавання і дэгустацыі паходных страў.

Чакаецца, што ў спартакіядзе прымуць удзел каманды з 18 раёнаў вобласці. Усяго «Сельскія гульні» павінны сабраць прыблізна 500 удзельнікаў. І гэта самая маштабная спартыўная падзея ў раёне за апошнія гады.

Вераніка Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.