С Днём Победы, поставчане!

75 лет освобождения Витебщины от немецко-фашистских захватчиков Главное

Дарагія ветэраны, паважаныя пастаўчане!

Сардэчна віншуем вас з вялікім усенародным святам — Днём Перамогі! Гэта незвычайна светлы, урачысты, узнёслы дзень для ўсёй краіны. Асабліва хвалюючы і радасны ён для ветэранаў і ўсіх тых, хто перажыў гады ваеннага ліхалецця. Самаахвярнасць, сіла духу, гераізм савецкага народа ў часы суровых выпрабаванняў дазволілі перамагчы, заваяваць свабоду і незалежнасць.

Шчыра ўдзячныя ўсім, хто аднаўляў у пасляваенныя гады разбураную гаспадарку, будаваў мірнае жыццё. Сёння нашчадкі пакалення пераможцаў з усёй адказнасцю працягваюць слаўныя гераічныя традыцыі. Пад надзейнай аховай рубяжы краіны, яе бяспека, а мірная стваральная праца забяспечвае далейшы росквіт Беларусі. Жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, поспехаў і аптымізму.

Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта 
Пётр Курто, старшыня раённага Савета дэпутатаў

Паважаныя землякі!

Сардэчна віншую вас са святам 9 Мая! Дарагой цаной здабыта перамога над ворагам у самай жорсткай і кровапралітнай вайне. Вечная памяць тым, хто загінуў за нашу свабоду і незалежнасць. Нізкі паклон і бязмежная ўдзячнасць ветэранам, якія яшчэ сярод нас. Жывіце доўга! Шчыра жадаю вам здароўя, дабрабыту, цяпла ў сем’ях, каб родныя і блізкія радавалі поспехамі, заўсёды падтрымлівалі вас, ахіналі апекай, ласкай і любоўю.

Сяргей Зямчонак, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.