Солисты эстрадной вокальной студии «Славия» привезли три диплома лауреата Международного вокального конкурса

Культура

Тры дыпломы лаўрэата прывезлі з ІХ Міжнароднага вакальнага конкурсу, які праходзіў 25 красавіка ў г. Рокішкіс (Літва), салісты эстраднай вакальнай студыі «Славія»

У гэтым конкурсе выхаванцы педагога Аксаны Нікалаевай удзельнічалі ўжо ў другі раз, атрымаўшы сёлета персанальнае запрашэнне ад арганізатараў. У краіну-суседку адправіліся салісты Лада Аляксеева, Лізавета Загурская і квартэт «Фантазія» ў скла­дзе Паліны Балаш, Святланы Грэські, Дар’і Дрозд і згаданай вышэй Лізы Загурскай.

На падрыхтоўку да музычнага спаборніцтва быў усяго месяц, і дзяўчатам разам з Аксанай Анатольеўнай прыйшлося шмат папрацаваць. Тым больш што ўмовай для юных выканаўцаў было выступленне без усялякай музычнай апаратуры, у тым ліку без мікрафонаў, у якія прывыклі спяваць пастаўчане. Удзельнікі конкурсу — а іх сабралася 66 ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў з усёй Літвы, Латвіі і Беларусі — павінны былі выканаць па дзве песні: адну народную а капэла, а другую — на выбар пад акампанемент жывога інструмента або без яго. Спаборнічалі канкурсанты ў чатырох узроставых катэгорыях, асобна салісты і ансамблі.

Усе прадстаўнікі «Славіі» выступалі ў старэйшай групе і сталі лаўрэатамі ў сваіх намінацыях. Разам з дыпломамі яны атрымалі яшчэ і спецыяльны прыз ад спонсараў. Вакальнае і выканальніцкае майстэрства нашых зямлячак вельмі высока ацаніла старшыня журы з Літвы. Размаўляючы пазней з А. А. Нікалаевай, яна адзначыла чысціню і прыгажосць гучання галасоў дзяўчат, іх душэўную, эмацыянальную падачу песень.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.