Учащаяся гимназии Екатерина Музыченко получила диплом 1-й степени за работу «Органы Поставщины: история и современность»

Образование

А ў рэспубліцы – на дзве ступені вышэй

29-30 красавіка ў Мінску прайшоў заключны этап рэспубліканскага конкурсу навуковых даследчых работ навучэнцаў у рамках акцыі «Я гэты край Радзімаю заву». На форум з’ехаліся школьнікі з усёй Беларусі, якія перамаглі ў абласных конкурсах і прайшлі папярэдні адбор рэспубліканскага журы. Удзельнікі прэзентавалі і абаранялі свае творчыя даследчыя працы ў трох намінацыях: «Гісторыя роднага краю», «Культурная спадчына», «Геаграфічнае краязнаўства».  Пастаўшчыну на конкурсе прадстаўляла вучаніца 10 класа гімназіі Кацярына Музычэнка з работай «Арганы Пастаўшчыны: гісторыя і сучаснасць», якую яна выканала разам з аднакласніцай Ларысай Скрыпко пад кіраўніцтвам настаўніка геаграфіі Ігара Пракаповіча. Удзельнікі конкурснай секцыі «Культурная спадчына» мелі магчымасць азнаёміцца з вялікім фактычным і аналітычным матэрыялам па тэме арганнай культуры Пастаўшчыны, даведацца пра фестывалі арганнай музыкі ў нашым краі, вядомых арганістаў і музыкантаў. Прэзентаваўся і даведнік «Арганная культура Пастаўшчыны», які быў падрыхтаваны аўтарамі работы і выдадзены ў мінскім выдавецтве «Каўчэг». Журы высока ацаніла вынікі даследчай працы — Кацярына Музычэнка атрымала дыплом І ступені (на абласным конкурсе яна была адзначана дыпломам ІІІ ступені).

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.