Урок живой истории. Бывший малолетний узник фашистких концлагарей Григорий Лесников в Андроновской БШ

75 лет освобождения Витебщины от немецко-фашистских захватчиков

Сонечным майскім днём у госці да вучняў Андронаўскай базавай школы завітаў ветэран працы, малалетні вязень фашызму Рыгор Іванавіч Леснікаў. Яго жыццё — урок жывой гісторыі. Нарадзіўся ў вёсцы Горкі, што за 20 кіламетраў ад Віцебска. Вясной 1942 года немцы ператварылі дом Леснікавых у варожы штаб. Сям’я была вымушана туліцца ў зямлянцы. А пасля ўсіх, у тым ліку і чатырохгадовага Рыгорку, пагналі ў лагер смерці «5-ы полк». Затым месцамі зняволення сталі лагеры Саласпіс, Дахау. Вызваленне сям’я сустрэла ў Гановеры.

У мірны час Рыгор Іванавіч, які мае чатыры вышэйшыя адукацыі, выкладаў фізіку і матэматыку ў школах Пастаўшчыны. І цяпер не застаецца ў баку ад грамадскага жыцця, актыўна ўдзельнічае ў выхаванні падрастаючага пакалення, ахвотна сустракаецца са школьнікамі. На заканчэнні сустрэчы наш госць пажадаў усім радавацца кожнаму новаму дню пад мірным небам.

Тэкст і фота Юрыя Катовіча



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.