В ее копилке — 10 дипломов за успехи в математике. Ученица 11 класса Воропаевской СШ Яна Ковзан

Образование

Ёсць цярпенне – будзе і ўменне

Вучаніца 11 класа Варапаеўскай СШ Яна Коўзан — неаднаразовая пераможца і ўдзельніца шматлікіх алімпіяд па матэматыцы, інфарматыцы і фізіцы. У яе скарбонцы 10 дыпломаў за поспехі ў матэматыцы.

З чаго пачалося захапленне дакладнымі навукамі, дзяўчына расказала мне пры сустрэчы.

— У дзяцінстве шмат часу праводзіла з бабуляй Людмілай Мікалаеўнай. Мы часта займаліся матэматыкай. І калі я пайшла ў 1 клас, ужо ўмела добра лічыць, — узгадвала Яна. Сваю першую грамату атрымала ў 5 класе. Гэта было нечакана і радасна.

І зараз ёй падабаюцца дакладныя навукі, цікавіць грамадазнаўства. У гэтым навучальным годзе заняла першае месца на раённай алімпіядзе па інфарматыцы.

— Прыйшла, сканцэнтравалася, рашыла, перамагла, — усміхаецца дзяўчына. — На жаль, у трэцім туры ў вобласці не хапіла ведаў, каб стаць прызёрам. Там іншы ўзровень, мацнейшы. Аднак гэта толькі стымулюе да самаразвіцця.

Яна імкнецца быць сабой. Хоча ўсяго дасягнуць сама. Пераканана, што ніколі не позна карэкціраваць сябе ў лепшы бок.

— Так проста пачаць добра вучыцца нельга, — дзеліцца Яна. — Трэба разумець, што ўсё ўзаема­звязана. І каб арыентавацца ў свеце, неабходна валодаць базавымі ведамі. Паставіла сабе за мэту быць выдатніцай і стараюся. Шмат часу аддаю вучобе. Расстаўляю для сябе прыярытэты і прытрымліваюся іх. З сацыяльнымі сеткамі знаёмая, але не захоплена імі. У інтэрнэце часцей шукаю карысную інфармацыю. Я не вельмі таварыская ў віртуальным свеце, мне больш падабаюцца жывыя зносіны.

Класны кіраўнік Надзея Вітальеўна Кухальская станоўча характарызуе сваю вучаніцу:

— З 5 класа ведаю Яну як дысцыплінаваную і не падобную да іншых аднагодкаў дзяўчыну. У яе заўжды сваё меркаванне. Яна — добразычлівы і прыветлівы чалавек, не мае бар’ера ў зносінах з сябрамі. Мэтанакіраваная, таму развіты самавыхаванне і настойлівасць.

Верыцца, што Яна не саступіць з намечанага шляху і дасягне пастаўленых мэт. Застаецца толькі пажадаць ёй поспехаў.

Святлана Шафаровіч
Фота Анны Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.