В социально-педагогическом центре состоялось мероприятие, посвященное Дню семьи и 15-летию клуба приемных семей «Надежда»

Общество

Пра сямейныя каштоўнасці вуснамі дзяцей

На мінулым тыдні ў сацыяльна-педагагічным цэнтры адбылося мерапрыемства, прысвечанае Дню сям’і і 15-годдзю клуба прыёмных сем’яў «Надзея».

У актавай зале на сталах прысмакі, за імі сядзяць дзеткі, якія выхоўваюцца ў прыюце і ў замяшчальных сем’ях, іх прыёмныя і біялагічныя бацькі. У якасці гасцей з падарункамі завіталі старшыня раённай арганізацыі «Беларускі саюз жанчын» Марына Нагановіч, старшыня раённай арганізацыі таварыства Чырвонага Крыжа Таццяна Шахава, галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі райвыканкама Ніна Каспяровіч. Паветра поўніцца салодкім водарам бэзу. Усе ў чаканні святочнай праграмы. Яе ўласнымі сіламі падрыхтавалі ўдзельнікі клуба «Надзея». Дзеткі ў вершах і прозе разважалі пра сямейныя каштоўнасці, цеплыню хатняга ачага, утульнасць бацькоўскага дому. Шчыра і пранікнёна спявалі, танцавалі, ігралі на музычных інструментах. Артыстычныя, таленавітыя, па-дзіцячы непасрэдныя, сваім выступленнем яны выклікалі замілаванне. 

— Усе дзеці, якія трапляюць у нашы сем’і, становяцца нам роднымі, таму так цяжка і бывае развітвацца з імі. А ўсё таму, што мы імкнёмся не толькі апрануць і накарміць іх, але і абагрэць цяплом сваёй душы, шчыра палюбіць, чаго, часам, ім так не хапала дома, — гаварыла нязменны кіраўнік клуба прыёмных сем’яў Таццяна Жукава. —  Спадзяёмся, што бацькі зробяць правільныя высновы і прыкладуць усе намаганні, каб вярнуць родных дзетак.

За шматгадовую добрасумленную працу Ніна Серафімаўна ўручыла Таццяне Жукавай Ганаровую грамату аддзела па адукацыі райвыканкама. Прыёмныя мамы і дырэктар СПЦ Наталля Селіванава атрымалі падарункі для сваіх выхаванцаў і кветкі, як сімвал квітнення сям’і. Клуб «Надзея» папоўніўся новымі цацкамі.

Завяршылася сустрэча сумесным чаяваннем за салодкім сталом.

Тэкст і фота Веранікі Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.