Владимир Скороводко — один из лучших в ОАО «Новоселки-Лучай» на внесении азотных удобрений

Важное Сельское хозяйство

Каб азімыя ўрадзілі

Азімыя заўжды родзяць лепш, чым яравыя. Таму ў ААТ «Навасёлкі-Лучай» плошчы пад іх пастаянна пашыраюць. Летась іх пасеялі на 2000 гектарах, азімы рапс — больш чым на 600. Перазімавалі культуры нядрэнна. А каб яны далі высокі ўраджай, іх трэба своечасова падкарміць і прахімічыць. Першае сілкаванне атрымалі ранняй вясной у фазе кушчэння. Цяпер азотныя ўдабрэнні ўносяцца па другім разе. Уладзімір Скавародка адзін з тых, хто вызначаецца на гэтай рабоце.

— Выпрацоўка залежыць ад поля, — расказваў. — Тут яно вялікае. Агрэгат запраўляецца ўдабрэннем, якое своечасова падвозіць Павел Стоцік, і — наперад! На дробнаконтурных участках працуецца не так рупна.

Уладзімір Скавародка з сям’ёй у ААТ «Навасёлкі-Лучай» перабраўся з Міёрскага раёна. Добраўпарадкаваным жыллём, якое атрымалі ў Коўзанах, умовамі працы, зарплатай задаволены. Працаваць стараецца шчыра. За сёлетнюю вясну механізатар падкарміў азімыя зерневыя, рапс, шматгадовыя травы, сенакосы і пашу на 2586 гектарах. Праяўляе адказнасць на любым участку, куды яго пасылаюць. У мінулым годзе фотаздымак механізатара занесены на Дошку гонару гаспадаркі.

Тэкст і фота Анны Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.