Все, что можно сделать, сделает токарь открытого акционерного общества «Курополье-Агро» Павел Счастный

Сельское хозяйство

Усё, што можна зрабіць зробіць токар адкрытага акцыянернага таварыства «Кураполле-агра» Павел Шчасны

«Толькі было б з чаго і на чым, — зазначае прызнаны майстар сваёй справы. — Вось гэтаму такарнаму станку 64 гады». А працуе на ім Павел Генадзьевіч 40 гадоў (яго агульны токарскі стаж — 46 гадоў). Зразумела, што за гэтыя дзесяцігоддзі набыў каласальны вопыт. А старання не пазычаць. Высокую ацэнку працы прафесіянала я чула не толькі ад дырэктара гаспадаркі, але і ад вадзіцеляў, механізатараў ды і іншых вяскоўцаў. Выйдуць са строю вал, утулка, шайба ці якая іншая запчастка, спатрэбіцца болт — прадстаўнікі інжынернай службы або самі механізатары тэрмінова звяртаюцца да Шчаснага. І не толькі з ААТ «Кураполле-агра». Прыязджалі з Ярэва, Парыжа, Хаціл, іншых гаспадарак. Дапамагае ўсім.

Ужо чатыры гады, як Павел Генадзьевіч атрымлівае пенсію. Мог бы і пакінуць працу, тым больш, што мае дастаткова клопатаў ва ўласнай гаспадарцы. Але застаецца на сваім пасту. І не проста адбывае дзень за днём, а выдатна выконвае сваю работу, усім сэрцам перажывае за становішча спраў у сельскай гаспадарцы, з якой і звязана ўсё яго жыццё.

Тэкст і фота Фаіны Касаткінай



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.