Всегда оставаться на связи жителям района помогают работники Белтелекома

Общество

На Пастаўскім участку электрасувязі Віцебскага філіяла РУП «Белтэлекам» працуюць 49 чалавек на чале з Іосіфам Тамашэвічам. У зоне іх адказнасці — 44 аб’екты электрасувязі.

Інфармацыйныя тэхналогіі трывала ўвайшлі ў жыццё пастаўчан. Актыўна развіваюцца паслугі шырокапалоснага доступу ў інтэрнэт, інтэрактыўнае тэлебачанне, навінкі тэлефоннай сувязі. Летась у райцэнтры пашыраны абаненцкі доступ да мультысэрвіснай сеткі па тэхналогіі хPON у шматкватэрных дамах па вуліцы Савецкай, а таксама ў прыватным сектары па завулку Будаўнікоў, вуліцах Багдановіча, Будаўнікоў, Лясной і Міру. Па вуліцы Гагарына ўзве­дзены вузел доступу хDSL з устаноўкай універсальнай тэлекамунікацыйнай шафы. Завяршэнне будаўніцтва вузлоў доступу з адначасовым пракладваннем оптавалаконных ліній сувязі ў вёсках Свіраны, Мягуны і Целякі дазволіла дасягнуць стопрацэнтнай цыфравізацыі сельскай тэлефоннай сеткі. Асноўнымі напрамкамі дзейнасці падраздзялення ў бягучым годзе стануць развіццё і мадэрнізацыя мясцовых сетак электрасувязі з падключэннем іх да вузлоў перадачы даных, пракладка оптыкі хPON непасрэдна да кватэры альбо дома спажыўца.

У калектыве працуюць сапраўдныя прафесіяналы. Яны робяць усё для таго, каб кожны жыхар раёна мог карыстацца поўным спектрам паслуг электрычнай сувязі стабільна высокай якасці. Па выніках работы за мінулы год фотаздымак інжынера лінейных збудаванняў сувязі і абаненцкіх устройстваў Мікалая Сляпнёва занесены на Дошку гонару Віцебскага філіяла РУП «Белтэлекам». Вядучы інжынер электрасувязі Канстанцін Кукель узнагароджаны Ганаровай граматай, а інжынер электрасувязі Валянцін Розынка, вадзіцель аўтамабіля Анатолій Курыловіч і электрамеханік лінейных збудаванняў сувязі і абаненцкіх устройстваў Лілія Заблоцкая — Падзякамі дырэктара абласнога прадпрыемства.

Тэкст і фота Веранікі Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.