За три месяца средний удой на МТК «Волохи» составил 2282 килограмма

Главное Сельское хозяйство

Найбольш малака на МТК «Волахі»

За тры месяцы сярэдні надой тут склаў 2282 кілаграмы, што на 210 кілаграмаў больш, чым у аналагічным перыядзе мінулага года.

— Прэзідыум Віцебскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу падвёў вынікі спаборніцтва па вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі за сакавік і першы квартал бягучага года, — расказваў старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК Аляксей Філімонаў. — Прыемна, што сярод пераможцаў у чарговы раз калектыў малочнатаварнага комплексу «Волахі». Ён з’яўляецца прыкладам для жывёлаводаў не толькі раёна, але і вобласці. Дойны статак налічвае больш за 700 кароў. Іх абслугоўваюць аператары Марына Міх­новіч, Валянціна Таяновіч, Іна Хацяновіч, Алёна Ярашэвіч, Святлана Карпушанка і Алена Турла. Надоі ў іх групах за першы квартал склалі ад 2297 да 2358 кіла­грамаў малака. Жанчыны адказна выконваюць даручаную работу. Цяпер за дзень ад кожнай каровы надойваюць амаль па 26 кілаграмаў, што на два кілаграмы больш леташняга. А дзённы валавы надой — 18,5 тоны малака.

Загадвае комплексам Аляксандр Адамковіч. Шмат залежыць і ад кармавой базы, арганізацыі працы, прадукцыйнасці жывёлы. У ААТ «Хацілы-агра» гэтыя паказчыкі пастаянна на самым высокім узроўні.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.