Знаете ли вы, что в 30-е годы ХХ века на площади Ленина в Поставах была частная гимназия? Она находилась…

К 610-летию г. Поставы

Першая гімназія

Ці ведаеце вы, што ў 30-я гады ХХ стагоддзя на плошчы Леніна ў Паставах была прыватная гімназія? Яна размяшчалася ў будынку каля царквы Свяціцеля Мікалая Цудатворца, дзе зараз знаходзяцца магазін «Остров чистоты» і салон сувязі «Алло». Яшчэ раней, у XVIII—XIX стагоддзях, у гэтым жа будынку працавала школа, якая належала ордэну піяраў, але праз некаторы час была закрыта.

У сакавіку 1934 года ў нашым горадзе было арганізавана таварыства «Асвета». Яно вырашыла стварыць сваю прыватную гімназію. Кожны член таварыства павінен быў заплаціць узнос у памеры 20 злотых. Такім чынам сабралі 500 злотых. Але гэтых сродкаў не хапала для будаўніцтва гімназіі, і тады кіраўніцтва «Асветы» панізіла суму ўзносу да 5 злотых, спадзеючыся прыцягнуць вялікую колькасць новых членаў.

Збор сродкаў не прынёс значных вынікаў. Таму было вырашана прыступіць да пошуку прыдатнага для гімназіі памяшкання. Выбар спынілі на будынку на цэнтральнай плошчы, у якім 100 гадоў назад ужо была школа. Падрыхтоўчыя работы па адкрыцці новай установы адукацыі правялі ў спешным парадку. У ліпені 1936-га зрабілі рамонт, а 27—29 жніўня прайшлі ўступныя экзамены. Аб жаданні вучыцца заявілі 60 кандыдатаў.

Урачыстае адкрыццё гімназіі адбылося 6 верасня 1936 года. У той жа дзень яе будынак асвяціў ксёндз Ма­ціеўскі. Затым у Народным Доме адбыўся інфармацыйны сход, на якім выступілі дырэктар гімназіі Віткоўскі, школьны інспектар Радыскі і віцэ-старшыня таварыства «Асвета» маёр Струміла.

Такім чынам, гімназія папоўніла колькасць адукацыйных устаноў горада і павета.

Кацярына Куракова, навуковы супрацоўнік раённага краязнаўчага музея



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.