1 июня в стране завершилась регистрация на централизованное тестирование. Для сдачи тестов зарегистрировалось 76. 888 человек

Важное Образование

Стартуе ЦТ

1 чэрвеня ў краіне завяршылася рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне. Для здачы тэстаў зарэгістравалася 76 тыс. 888 чалавек. Яны будуць здаваць 258,3 тыс. тэстаў па вучэбных прадметах. Больш за ўсё абітурыентаў зарэгістравалася на ЦТ па рускай мове — амаль 63 тыс. і па матэматыцы — больш за 42 тыс. Англійскую мову плануюць здаваць звыш 26 тыс. чалавек. Колькасць зарэгістраваных на біялогію перасягнула 25 тыс. Столькі ж абітурыентаў маюць намер прайсці ЦТ па фізіцы.

Графік ЦТ:

  • 11 чэрвеня — беларуская мова,
  • 13 чэрвеня — руская мова,
  • 15 чэрвеня — грамадазнаўства,
  • 17 чэрвеня — матэматыка,
  • 19 чэрвеня — біялогія,
  • 21 чэрвеня — замежная мова,
  • 23 чэрвеня — хімія,
  • 25 чэрвеня — фізіка,
  • 27 чэрвеня — гісторыя Беларусі,
  • 29 чэрвеня — геаграфія,
  • 1 ліпеня — сусветная гісторыя (найноўшы час).

Зарэгістравацца для праходжання ЦТ у рэзервовыя дні (6, 8, 10 ліпеня) можна будзе з 30 чэрвеня па 2 ліпеня ў БДУ. Тут жа пройдзе тэсціраванне.

Прымаць дакументы ВНУ будуць з 12 па 17 ліпеня. І з 15 лістапада па 5 снежня — на завочную форму ва ўстановы вышэйшай адукацыі сельскагаспадарчага профілю. Прыём дакументаў ад грамадзян, якія вырашылі паступаць на платную аснову і якія не будуць здаваць уступныя іспыты непасрэдна ў саміх ВНУ, — з 12 ліпеня па 4 жніўня. А з 12 па 14 ліпеня могуць падаваць дакументы выпускнікі профільных класаў педагагічнай накіраванасці, якія паступаюць на педспецыяльнасці. Унутраныя ўступныя іспыты ў ВНУ Беларусі пройдуць з 18 па 26 ліпеня, з 6 па 15 снежня — ва ўстановы вышэйшай адукацыі сельскагаспадарчага профілю. Тэрміны залічэння за кошт сродкаў бюджэту — па 28 ліпеня (за выключэннем ваенных устаноў вышэйшай адукацыі), на платнай аснове — па 6 жніўня (за выключэннем некаторых ваенных ВНУ і культуры).

БелТА



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.