1-й секретарь райкома БРСМ Вероника Козловская поделилась впечатлениями от участия в «Студвесне стран БРИКС и ШОС» в Ставрополе

Главное Общество

Усё для моладзі

З 4 па 8 чэрвеня расійскі Стаўрапаль ператварыўся ў сусветную маладзёжную сталіцу — тут праходзіў III Міжнародны фестываль «Студэнцкая вясна краін БРІКС і ШАС».

Прыняць удзел у маштабным маладзёжным форуме пашчасціла і першаму сакратару райкама БРСМ Вераніцы Казлоўскай, якую мы папрасілі падзялі­ц­ца ўражаннямі з чытачамі «ПК»:

— У студэнцкім фестывалі прынялі ўдзел 2,5 тысячы чалавек з 23 краін: Расіі, Бразіліі, Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, Казахстана, Кітая, Кыргызстана, Таджыкістана, Узбекістана, Афганістана, Азербайджана, Арменіі, Камбоджы, Непала, Індыі, Ірана, Пакістана, Манголіі, Беларусі, Турцыі, Шры-Ланкі, Аўстрыі, В’етнама і Грузіі. Працавала 600 валанцёраў. Беларуская дэлегацыя складалася з 85 чалавек і была адной з самых шматлікіх і яркіх — вялікая колькасць флагаў і вышыванкі прыцягвалі да нас усеагульную ўвагу.

Камандзіроўка стартавала першага чэрвеня з Нацыянальнага мастацкага музея. Два дні ў дарозе з начлегам у Варонежы — і мы на месцы. Фестываль аб’яднаў на сваёй пляцоўцы 7 папулярных маладзёжных напрамкаў: лідарства, медыя, музыку, прыгажосць, спорт, мастацтва і адукацыю. Пасяджэнні чаргаваліся з канцэртамі, дыскатэкамі, экскурсіямі (наша група пабывала ў Мінеральных Водах, Кіславодску, убачыла Каўказскія горы). У секцыі «Лідары», у якую я трапіла, кожная краіна ў стылі нэтворкінгу прэзентавала развіццё маладзёжнай палітыкі ў сябе на радзіме. Працавалі спецыяльныя перакладчыкі, таму было зразумела кожнае слова.

Незабыўныя ўражанні пакінулі ашаламляльныя гала-канцэрты падчас адкрыцця і закрыцця фестывалю з масштабнымі харэаграфічнымі і тэатральнымі пастаноўкамі, спец­эфектамі і феерверкам. Гектар плошчы стадыёна «Дынама», дзе адбывалася дзея, накрылі спецыяльным пакрыццём, каб стварыць экран і падлогу з 3D-выявай. Песня Цімы Беларускіх «Незабудка» на адкрыцці «парвала» стадыён. На закрыцці ўсіх ускалыхнуў рэпер Akon. Зачаравалі тры паветраныя сланы (Стаўрапаль лічыцца радзімай Паўднёвых сланоў), якія «шпацыравалі» па горадзе. 

Вельмі ўдзячная арганізатарам за насычаную інфармацыйна-забаўляльную праграму, магчымасць пазнаёміцца з моладдзю іншых краін, наладзіць кантакты, абмяняцца думкамі. Спадзяюся, наперадзе нас чакаюць новыя сумесныя праекты. Падкупіла яшчэ і тое, што ўсё было зроблена для моладзі, улі­чаны яе інтарэсы. Узяць хаця б выступленні Макса Барскіх, Ёлкі і іншых папулярных у маладзёжным асяродку выканаўцаў, нясумныя семінары. Безумоўна, маладзёжным лідарам трэба крочыць у нагу з часам, быць гнуткімі, прымяняць падыходы, актуальныя тут і зараз. Бо заўтра гэта форма работы можа безнадзейна састарэць.

Для даведкі:

  • ШАС — Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва;
  • БРІКС — група з пяці краін: Бразілія, Расія, Індыя, Кітай, Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка.

Запісала Вераніка Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.