19 июня в Яревском сельсовете произошло сразу два возгорания в природных экосистемах

Важное Экология

Не дапускайце ўзгаранняў

19 чэрвеня на тэрыторыі Ярэўскага сельсавета адбылося адразу два ўзгаранні ў прыродных экасістэмах: адно — тарфяніку ў раёне вёскі Задзеўе на плошчы 0,28 га, другое — сухой расліннасці каля вёскі Норкавічы на плошчы 0,8 га. Мяркуецца, што іх прычынай стала занясенне пабочнай крыніцы запальвання неўстаноўленай асобай, у выпадку з тарфянікам магчыма самаўзгаранне з-за спякотнага і сухога надвор’я. Для ліквідацыі ўзгаранняў былі прыцягнуты 5 адзінак пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі і 15 чалавек асабовага складу ПАВЧ-1 Пастаўскага РАНС.

З мэтай папярэджання ўзгаранняў у прыродных экасістэмах раёна, своечасовага іх выяўлення і мінімізацыі магчымага ўрону зацікаўленымі суб’ектамі гаспадарання арганізавана правя­дзенне рэйдавых мерапрыемстваў па тэрыторыі Пастаўшчыны. З пачатку года адбылося 119 рэйдаў, па выніках якіх складзена 17 адміністрацыйных пратаколаў на суму 1623,35 тыс. рублёў, праінструктавана амаль 7 тыс. чалавек.

Усе суб’екты прафілактыкі і землекарыстальнікі павінны памятаць пра неабходнасць пастаяннага кантролю за станам тэрыторыі ў пажаранебяспечны перыяд і своечасова прымаць меры па ліквідацыі ўзгаранняў. У адносінах да асоб, якія не забяспечваюць навя­дзенне парадку на зямлі, і грамадзян, па чыёй віне ўзнік пажар, будуць прымацца меры адміністрацыйнага ўздзеяння.

Варта нагадаць, што, у адпаведнасці з Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь, за незаконнае выпальванне сухой расліннасці, травы на корані, а таксама ржышча і пажніўных рэшткаў на палях або непрыняцце мер па ліквідацыі палаў на зямельных участках прадугледжаны штраф у памеры ад 10 да 40 базавых велічынь. Акрамя таго, юрыдычныя і фізічныя асобы пакрываюць урон, прычынены навакольнаму асяроддзю. Развядзенне вогнішчаў у забароненых месцах мае вынікам папярэджанне або штраф у памеры да 12 БВ. А парушэнне пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфяніках або забароны на іх наведванне, якія не прывялі да прычынення ўрону, караюцца папярэджаннем або штрафам у памеры да 25 БВ. За гэтыя ж дзеянні, у выніку якіх адбылося знішчэнне або пашкоджанне лесу ці тарфянікаў, давядзецца заплаціць штраф ад 25 да 50 БВ.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.