3-4 июня Федерация профсоюзов Беларуси провела семинар-учебу для председателей и специалистов профсоюзов

Общество

Абмеркавалі надзённае

3—4 чэрвеня Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі правяла семінар-вучобу для старшынь і спецыялістаў па сувязях з грамадскасцю раённых і гарадскіх аб’яднанняў прафсаюзаў. Наш раён прадстаўлялі Іна Далецкая і аўтар гэтых радкоў.

Адкрыццё семінара прайшло ў Палацы Федэрацыі прафсаюзаў. Перад прысутнымі выступіў старшыня Федэрацыі Міхаіл Орда. Сацыяльныя гарантыі працоўным, ажыццяўленне грамадскага кантролю за аховай працы, маніторынг цэн на асноўныя віды прадуктаў харчавання, выкананне калектыўных дагавораў, своечасовую выплату заработнай платы і шэраг іншых надзённых пытанняў закрануў лідар прафсаюзнага руху Беларусі падчас свайго выступлення. Асобная ўвага была ўдзелена правядзенню справаздачна-выбарнай кампаніі, якая ідзе ў прафсаюзных арганізацыях усіх узроўняў — ад пярвічак да Федэрацыі прафсаюзаў. На кантролі застаецца стварэнне новых пярвічак.

Пра ўдзел і ролю прафсаюзаў у выбарчай кампаніі па правядзенні выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання гаварыў намеснік старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Аляксандр Мікша. Ён таксама дэталёва спыніўся на асноўных аспектах Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Намеснік старшыні ФПБ Алена Манкевіч засяродзіла ўвагу на стварэнні адзінай інфармацыйнай прасторы.

Затым удзельнікі семінара раздзяліліся на секцыі. Старшыні абласных, раённых і гарадскіх аб’яднанняў прафсаюзаў абмеркавалі пытанні праваабарончай дзейнасці прафсаюзных арганізацый, ажыццяўленне грамадскага кантролю за захаваннем заканадаўства аб працы. Спецыялісты па сувязях з грамадскасцю азнаёміліся з работай прафсаюзнай газеты «Беларускі час» і партала 1prof.by, гаварылі пра тое, як праз сацыяльныя сеткі павінны спрыяць фарміраванню пазітыўнага іміджу прафсаюзаў. 

Завяршылася мерапрыемства прэзентацыяй найбольш цікавых экскурсійных маршрутаў і прэстыжных лячэбных устаноў УП «Беларустурыст» і «Бел­прафсаюзкурорт». Падчас семінара была магчымасць пачуць адказы на хвалюючыя пытанні, абмяняцца вопытам з калегамі.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.