30 мая в Поставском государственном колледже состоялось торжественное открытие трудового семестра

Образование

Працоўны семестр адкрыты

30 мая ў каледжы адбылося ўрачыстае адкрыццё працоўнага семестра. Акрамя навучэнцаў каледжа, на ім прысутнічалі прадстаўнікі гімназіі, гарадскіх школ №№ 1 і 3, ганаровыя госці.

З прывітальным словам да моладзі звярнуўся старшыня раённага штаба, які каардынуе і кантралюе дзейнасць студэнцкіх атрадаў, намеснік старшыні райвыканкама Юрый Кісялёў. Ён адзначыў, што заўсёды з велізарным задавальненнем прысутнічае на мерапрыемствах, якія ла­дзяцца ў каледжы, бо кожны раз бачыць, як выпраменьваюць вясёлыя іскрынкі вочы юнакоў і дзяўчат, якой радасцю свецяцца іх твары, колькі ў моладзі энергіі і запалу.

— БРСМаўцы прыдумалі надзвычай ёмісты слоган, які да таго ж і гучыць па-мала­дзёжнаму: «Труд — крут», — гаварыў Юрый Мікалаевіч. — Існуе шмат пацвярджэнняў таму, што маладое пакаленне жыхароў раёна ўмее і любіць працаваць. Па выніках мінулагодняга працоўнага семестра ў адрас дырэктараў устаноў адукацыі і райвыканкама паступалі словы падзякі ад кіраўні­коў арганізацый і прадпрыемстваў, дзе падчас летніх канікул і збору ўраджаю шчыравала моладзь. Не сумняваюся, што і сёлета вы годна праявіце сябе. Працоўных перамог, удачы, выдатнага настрою!

Гісторыя студатрадаўскага руху пачалася з будаўнічых атрадаў, якія працавалі ў калгасах і саўгасах, на цалінных землях Казахстана. Сучасная моладзь годна нясе сцяг першых байцоў студэнцкіх атрадаў, прымнажае славу папярэдніх пакаленняў. Падчас адкрыцця працоўнага семестра штабы працоўных спраў каледжа, гімназіі, першай і трэцяй школ атрымалі пуцёўкі на працу на аб’ектах раёна. Іх уручыла першы сакратар райкама БРСМ Вераніка Казлоўская.

— З кожным годам узрастае колькасць моладзі, якая жадае падчас летніх канікул накіраваць свае сілы на стваральную працу. І гэта свядомасць абнадзейвае, бо мена­віта моладзі ствараць будучыню Беларусі, — звярталася да прысутных Вераніка Казлоўская. — На сёння пажадалі трапіць у студэнцкі атрад 298 чалавек. Спадзяюся, што працаўладкаваць зможам кожнага, хоць гэта няпроста.

Магчымасць жыць у незалежнай краіне, радавацца мірнаму небу, працаваць нам падарылі салдаты Вялікай Перамогі. У іх гонар Дзяніс Шэнгоф і Аляксандр Пазняк усклалі карзіну да помніка Герою Савецкага Саюза Фёдару Маркаву, які знаходзіцца на тэрыторыі каледжа, а ўдзельнікі мерапрыемства ўшанавалі памяць вызваліцеляў хвілінай маўчання.

Завяршылася ўрачыстасць музычным падарункам ад навучэнкі каледжа Лучаны Чубрэвіч, якая артыстычна выканала адну з сучасных песень.

Тэкст і фота Веранікі Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.