Александр Парневич из СП «Дуниловичи-Агро» — лучший в области среди тех, кто был занят на севе яровых зерновых и зернобобовых, рапса и кукурузы

Сельское хозяйство

Па ініцыятыве камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама на Віцебшчыне ўпершыню праводзілася спаборніцтва на веснавых палявых работах сярод механізатараў, якія працуюць на энерганасычаных трактарах.

Аляксандр Парневіч справа

У канцы гэтага тыдня вызначылі пераможцаў. Імі сталі 49 механізатараў з 20 сельгаспрадпрыемстваў вобласці. Абсалютны лідар — Аршанскі камбі­нат хлебапрадуктаў. У яго 11 прызавых месцаў па ўсіх намінацыях спаборніцтва. Прыемна, што ёсць у прызёрах і прадстаўнікі нашага раёна. Аляксандр Парневіч з СП “Дуні­лавічы-агра” — найлепшы сярод тых, хто быў заняты на сяўбе яравых зерневых і зернебабовых, рапсу і кукурузы ў пятай групе гаспадарак. На МТЗ-1221 з сеялкай “Лемкен” Аляксандр засеяў 566 гектараў. А Аляксей Семашкевіч з ААТ “Камайскі-агра” на трэцім месцы па прыкатванні пасеваў у першай групе гаспадарак. На рахунку Аляксея, за якім замацаваны МТЗ-1221 з “Амазонам”, 1013 гектараў прыкатаных пасеваў. 

Згодна з умовамі спаборніцтва, гэтыя механізатары будуць адзначаны прэміямі.

Тэкст і фота Анны Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.