Две сотни сувениров подготовили в подарок гостям и участникам нынешнего фестиваля мастера дома ремесел «Стары млын»

Важное Культура

З душой і фантазіяй

Дзве сотні сувеніраў падрыхтавалі ў падарунак гасцям і ўдзельнікам сёлетняга фестывалю майстры Пастаўскага Дома рамёстваў «Стары млын». Да іх вырабу народныя ўмельцы прыступілі яшчэ ў красавіку. Заняты былі ўсе творчыя работнікі ўстановы, якіх тут сямёра. Кожны імкнуўся праявіць фантазію, каб сувеніры не былі падобныя на мінулагоднія.

— Штогод мы стараемся змяніць той ці іншы напрамак, унесці нешта новае ў выраб сувенірнай прадукцыі, — расказвала дырэктар «Старога млына» Таццяна Петух. — Асаблівасць гэтага года — вялікая колькасць лялек, выкананых у розных тэхніках. Акрамя цацак з традыцыйнымі тварамі з драўляных шарыкаў, зрабілі лялькі-скруткі, лялькі ў панчошнай тэхніцы, якую раней не прымянялі. Таксама сёлета шмат разнастайных пано — як класічных з саломкі, так і ў спалучэнні яе з іншымі матэрыяламі: керамікай, тэкстылем. Прадстаўлена і ткацтва: з дапамогай дошчачак мы сплялі закладкі для кніг з надпісам «Паставы-1409» у тэхніцы пляцення паясоў.

Але самым вялікім ноу-хау пастаўскіх майстроў стала незвычайнае прымяненне штампаў для набівання малюнкаў на тканіне. Іх набылі мінулым летам для маляванкі, якой займаецца Вольга Гукава. Яна ж з’яўляецца майстрам па кераміцы. Падумаўшы, Вольга Мікалаеўна вырашыла паспрабаваць выкарыстаць штампы ў гліне, каб не ляпіць уручную розныя дэталі для пано. Атрымалася цудоўна і арыгінальна! Дэкаратыўныя гліняныя кампазіцыі, а таксама лялькі-скруткі і лялькі ў панчошнай тэхніцы плануецца ўручыць пераможцам конкурсу «Хто каго?».

Тэкст і фота Алены Шапавалавай



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.