Приветствие председателя райисполкома Сергея Чепика участникам ХХХ Международного фестиваля народной музыки «Звіняць цымбалы і гармонік»

Главное Культура

Гасцям заўсёды рады

У гэтыя прыгожыя чэрвеньскія дні на Пастаўшчыну зноў ступае Між­народны фестываль «Звіняць цымбалы і гармонік». Сёлета ён асаблівы — юбілейны, свята народнай музыкі і песні збірае гасцей у 30-ты раз.

З дзясяткаў краін за многія сотні кіламетраў прыязджалі ў наш горад калектывы і асобныя выканаўцы, якія натхнёна дэманстравалі свае таленты, азартна спаборнічалі ў творчасці, змагаліся за права стаць лаўрэатамі фестывалю. На пастаўскую сцэну выходзілі прадстаўнікі Расіі, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы, Украіны, Казахстана, Венгрыі, Малдовы, Чэхіі, Славакіі, Грузіі, Харватыі, Італіі, Кітая, Ізраіля, Венесуэлы, Індыі. І, вядома ж, праз пастаўскую творчую лабараторыю прайшоў не адзін дзясятак беларускіх калектываў і выканаўцаў.

Даваць ацэнку творчаму ўзроўню фестывалю — справа прафесіяналаў самага высокага ўзроўню, якія штогод увахо­дзяць у склад журы. Я скажу пра іншае. Паставы заўсёды з радасцю сустракаюць удзельнікаў і гасцей фестывалю. А перад гэтым, як сапраўдныя гаспадары, старанна рыхтуюцца да культурнай падзеі. Сёлета яна адметная не толькі юбілеем фестывалю. У яго рамках будзе шырока адзначацца і 610-годдзе горада. Мы любім Паставы і ганарымся імі. Спадзяёмся, што і госці атрымаюць найлепшыя ўражанні ад горада і раёна, бо ў нас цудоўныя людзі, прыгожыя краявіды, прыцягальныя месцы адпачынку, шмат культурных і гістарычных помнікаў.

Шчыра віншую пастаўчан з юбілеем горада, а ўдзельнікаў і гасцей фестывалю — з яго 30-годдзем! Жадаю ўсім сонечнага надвор’я, святочнага настрою, творчых перамог, шчасця і дабрабыту.

Сяргей Чэпік, старшыня Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.