Хроника происшествий

Правовое поле

Праз праём у плоце

8 чэрвеня ў РАУС звярнуўся жыхар вуліцы Ленінскай у Паставах. Ён паведаміў, што нехта пранік праз праём у плоце на яго прыдамавую тэрыторыю і ўкраў два нерабочыя акумулятары. Як аказалася, злачынства было здзейснена яшчэ ў маі двума жыхарамі вуліцы 17 Верасня ў райцэнтры. Абодва маюць судзімасці. Зараз яны знаходзяцца пад вартай у чаканні чарговага прыгавору суда.

Вось дык суседзі!

10 чэрвеня двое жыхароў вуліцы Меліярацыйнай у аграгарадку Парыж, 1989 і 1966 гадоў нараджэння, якія нідзе не працуюць, абакралі свайго 80-гадовага суседа па вулі­цы. Пакуль дзядуля знаходзіўся за гаспадарчай пабудовай на тэрыторыі дома, яны вынеслі з яго двара 168 кілаграмаў металалому. Але здаць метал у пункт прыёму зладзеі не паспелі — былі вылічаны супрацоўнікамі міліцыі. Аналагічны выпадак адбыўся ў перыяд з 17 па 19 чэрвеня ў вёсцы Васілеўшчына. Тут адзін з непрацуючых вяскоўцаў украў з дома суседа дзве вудачкі. У будынак ён пранік, збіўшы навясны замок на дзвярах.

У адносінах да зладзеяў узбуджаны крымінальныя справы, украдзенае канфіскавана.

Адкажуць па законе

Раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах да 50-гадовага раней асуджанага жыхара вёскі Жукі. У пачатку вясны ён часова пражываў у доме свайго знаёмага ў Паставах і ў перыяд адсутнасці гаспадара ўкраў 3 мужчынскія курткі, спартыўны касцюм, аўтамабільны рэгістратар і набор посуду. Давядзецца адказаць перад судом таксама 56-гадоваму жыхару вёскі Васілеўшчына за крадзеж веласіпеда ў жыхаркі Варапаева і двум пастаўчанам. 19-гадовы хлопец украў з гаража жыхара вуліцы Касманаўтаў матацыкл «Ява-350», рухавік да яго і маёмасць, а 36-гадовая жанчына — дарагі мабільны тэлефон у жыхара вуліцы Паркавай.

Па зводках РАУС падрыхтавала Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.