Качеству кормов — пристальное внимание. Рейд на сельхозпредприятие «Ляховщина-Агро»

Сельское хозяйство

Вытворчасць жывёлагадоўчай прадукцыі ў першую чаргу залежыць ад якасці кармоў. Ёй і надаецца пільная ўвага падчас корманарыхтоўкі.  Пад асаблівым кантролем закладка сенажу. Гэты корм з’яўляецца асноўным у зімовым рацыёне.  Каб ён меў усе неабходныя пажыўныя рэчывы, трэба захоўваць тэхналогію закладкі:  вільготнасць зялёнай масы не павінна перавышаць 60%, добрая трамбоўка і на­дзейнае ўкрыццё якаснай плёнкай.

У мінулую сераду разам з намеснікам начальніка райветстанцыі па лабараторнай дыягностыцы Дар’­яй Мурзёнак наведаліся на сельгаспрадпрыемства «Ляхаўшчына-агра». Сянаж закладвалі каля фермы Сарокі. Зялёная маса выгружалася ў траншэю і механізатар Міхаіл Бервячонак размяркоўваў яе па плошчы і старанна ўтрамбоўваў.

— Трамбоўка вядзецца кругласутачна, — расказвала галоўны заатэхнік гаспадаркі Ала Зелянкевіч, якая кантралявала вільготнасць, тэмпературу зялёнай масы, рабіла адпаведныя запісы ў журнале. — У начную змену Міхаіла зменіць Генадзій Казакевіч.

Спецыяліст з райветстанцыі азнаёмілася з журналам, праверыла якасць сянажнай масы і заўважыла, што сёлета з-за спякотнага надвор’я яна вельмі сухая. Таму трэба як мага лепш трамбаваць, каб не заставалася паветра, якое прыводзіць да акіслення зялёнай массы, і яна тады страчвае якасць.

Тэкст і фота Анны Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.