Накануне Международного дня защиты детей в приют социально-педагогического центра пожаловали гости

Общество

Падружыла ўсіх медзведзяня…

Напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей у прытулку Сацыяльна-педагагічнага цэнтра раёна ліліся песні, гучаў смех, панаваў выдатны настрой: госці і гаспадары шчыра радаваліся сустрэчы.

З падарункамі ў прытулак завіталі першы і другі сакратары райкама БРСМ Вераніка Казлоўская і Анастасія Скрыдлеўская, прадстаўнікі маладзёжнай арганізацыі з навучальных устаноў і шпіталя, члены Маладзёжнай палаты пры раённым Савеце дэпутатаў, а таксама гаспадыня магазіна «Ладушки» Алена Шульская з дачушкай Сашай.

Пасля таго як дырэктар цэнтра Наталля Селіванава прадставіла дзеткам гасцей, надышла чарга дэталёвага знаёмства — у чыіх руках апыналася плюшавае медзведзяня, той выходзіў у цэнтр круга, называў сваё імя і ўзрост, і перадаваў цацку таму, хто спадабаўся. Потым усе заняліся тым, што каму даспадобы: гулялі ў футбол, у «Ядомае-неядомае», запускалі ў неба паветранага змея, пускалі мыльныя бурбалкі, забаўляліся з паветранымі шарамі, малявалі рознакаляровай крэйдай на асфальце. Удосталь набегаўшыся і пазабавіўшыся, разам спявалі песні. А задаў тон музычнаму марафону Арсеній Леўшын, выканаўшы «Кукушку» Цоя.

Завяршылася сустрэча частаваннем прысмакамі ў засені пладовага саду.

Тэкст і фота Веранікі Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.