Открываем купальный сезон. Где в Поставах можно спастись от летней жары?

Важное Общество

Адкрываем купальны сезон

Каторы дзень слупок тэрмометра паўзе ўверх, і колькасць ахвотнікаў схавацца ад спякоты каля вадаёмаў павялічваецца.

Пра камфортны і бяспечны адпачынак пастаўчан загадзя паклапаціліся мясцовая ўлада і адпаведныя службы: вызначаны месцы масавага адпачынку, перад пачаткам купальнага сезона тэрыторыі пляжаў добраўпарадкаваны, эпідэміёлагі вызначылі іх санітарны стан, узялі пробы вады, сіламі вадалазаў выратавальнай станцыі ачышчаны акваторыі вадаёмаў.

Сёлета афіцыйных пляжаў чатыры — на возеры Задзеўскае ў 6 гарадку, рацэ Мядзелцы ў гарадскім парку, азёрах Дубок і Белае ў Азёрках. На Мядзелцы і Дубку сачыць за бяспекай адпачывальнікаў будуць ратавальнікі. На ўсіх пляжах нарады міліцыі пракантралююць, каб не распіваліся спіртныя напіткі.

— Асноўная прычына, па якой топяцца людзі, — алкагольнае ап’яненне, — прыводзіў статыстыку старшыня раённага таварыства выратавання на водах Алег Іўко. — Яшчэ адна ўразлівая ў гэтым сэнсе катэгорыя — дзеці. Ні ў якім выпадку не пакідайце іх без нагляду! Засвойце: быць побач — не значыць сачыць за імі. На жаль, жыццё паказвае, што нярэдка дарослыя знахо­дзяцца за некалькі крокаў, але ўсю ўвагу скіроўваюць на экран тэлефона, а не на дзіця.

Неабходна ведаць: калі вада трапляе чалавеку ў дыхальныя шляхі, ён фізічна не можа паклікаць на дапамогу. Таму, калі дзіця размахвае рукамі, б’е імі па вадзе, дарослыя думаюць, што яно забаўляецца, а не тоне. Калі ў вас ёсць падазрэнне, што нехта тоне, спытайцеся ў яго што-небудзь. Адкажа — значыць, няма прычын хвалявацца. Ні ў якім разе не падыходзьце да вады, калі дрэнна сябе адчуваеце ці доўгі час знаходзіліся на сонцы: ёсць рызыка ад рэзкага звужэння сасудаў страціць прытомнасць і патануць.

Летась за год у раёне патанулі 2 чалавекі, у 2017 годзе — 5, 2010 — 21. Два апошнія гады дзіцячых смерцяў ад утаплення не было.

Вераніка Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.