Лето-2020. Открываем купальный сезон безопасно и без нарушений

Безопасность Важное

Каб адпачынак быў прыемным і бяспечным

З устанаўленнем цёплага надвор’я многія грамадзяне імкнуцца на прыроду, у першую чаргу да рэк і азёр, каб адпачыць, асвяжыцца і аднавіць сілы пасля працоўных будняў. Пры гэтым некаторыя з іх забываюць пра меры асабістай маёмаснай бяспекі, правілы паводзін на вадзе, неабходнасць захавання пажарнай бяспекі, што нярэдка прыводзіць да непажаданых наступстваў. Асобныя распіваюць спіртное, раскладваюць вогнішчы ў пажаранебяспечных месцах, забруджваюць навакольнае асяроддзе бытавымі адходамі, займаюцца незаконнай высечкай лесу і лоўляй рыбы браканьерскімі спосабамі, ператвараючыся такім чынам у правапарушальнікаў.

На тэрыторыі Пастаў і Пастаўскага раёна рашэннем райвыканкама вызначаны месцы, дзе дазволена купацца і адпачываць, і месцы, дзе рабіць гэта забаронена. Да апошніх адносяцца меліярацыйныя і тэхнічныя каналы, сажалкі, абводненыя кар’еры, штучныя пажарныя вадаёмы, ачышчальныя збудаванні, затокі, месцы размяшчэння плацін, шлюзаў, мастоў, дамбаў і іншых гідратэхнічных збудаванняў. Купанне ў іх караецца штрафам у памеры да 3 базавых велічынь. Адпачываць і купацца дазваляецца на пляжах і прыбярэжных тэрыторыях азёраў і рэк. Для забеспячэння камфорту і бяспекі людзей яны добраўпарадкоўваюцца: абсталёўваюцца ценевымі навесамі, раздзявалкамі, смеццевымі кантэйнерамі, туалетамі. Месцамі масавага адпачынку ў Паставах з’яўляюцца гарадскі парк і пляжы азёраў Задзеўскае (з боку вуліцы Зялёнай), Дубок і Белае.

Не варта забываць, што ўсе месцы адпачынку — грамадскія. Таму за распіццё алкагольных, слабаалкагольных напіткаў і піва, ужыванне наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх аналагаў, а таксама за з’яўленне там у стане ап’янення наступае адміністрацыйная адказнасць. Калі чалавек прыцягваецца да адказнасці ўпершыню, на яго можа быць накладзены штраф у памеры да 8 БВ. За паўторнае такое правапарушэнне штраф узрастае да 15 БВ, таксама да парушальніка можа быць прыменены адміністрацыйны арышт тэрмінам да 15 сутак.

Заклікаю грамадзян выконваць заканадаўства Рэспублікі Беларусь і правілы паводзін на вадзе, не пакідаць без нагляду сваю маёмасць. Тады ваш адпачынак будзе прыемным і бяспечным.

Дзмітрый Салагуб, начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі АУС райвыканкама



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.