По-настоящему счастливая… Помощник врача Дина Будич, кажется, срослась с профессией

Важное Здравоохранение

Дзіне Будзіч медыцына добра знаёмая яшчэ з дзяцінства: яе матуля ўсё жыццё адпрацавала ўчастковай медсястрой на Талачыншчыне. Дзіна таксама звязала свой лёс з гэтай прафесіяй. Пасля медвучылішча ўладкавалася на фельчарска-акушэрскі пункт у вёску Белькі.

— У свой першы рабочы дзень моцна перажывала. Асабліва калі прымала пацыентаў, — успамінала Дзіна Іванаўна. — На работу прыехала ў красавіку, а ўжо восенню давялося прымаць першыя роды. З’яўленне новага жыцця — заўсёды хвалююча. А тут асабіста прымаеш у гэтым удзел!

У Бельках адпрацавала два гады. Фельчара там паважалі, таму, калі пакідала вёску, жыхары шкадавалі, не хацелі развітвацца. У Варапаеўскай раённай бальніцы ўладкавалася фельчарам на «хуткую», дзе і адпрацавала 42 гады. У мінулым годзе стала памочнікам урача агульнай практыкі і фельчарам у мясцовай школе. Мае вышэйшую катэгорыю. Любіць сваю работу, здаецца, зраслася з прафесіяй.

— Для краіны і грамадства медыцына неабходная: кожны імкнецца быць здаровым. А мы павінны дапамагаць у гэтым, — адзначае Дзіна Іванаўна. — Удзячная галоўнаму ўрачу Пастаўскай ЦРБ Уладзі­міру Чакаваму за дапамогу, разуменне і чалавечыя адносіны. А я лічу сябе па-сапраўднаму шчаслівым чалавекам.

Святлана Шафаровіч
Фота Таццяны Насевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.