Работа в команде. Почти на 1000 гектарах скосил травы механизатор ОАО «Курополье-Агро» Юрий Сивый

Важное Сельское хозяйство

Канюшыннае поле каля Тузбіцы вялікае і роўнае. Трактар Юрыя Сівага з дзевяціметровай касілкай рухаецца па ім з высокай хуткасцю.

— Калі ўбачыла вас за работай, то зразумела, як вам удалося скасіць больш за ўсіх у раёне, — кажу вітаючыся.

— Складальнікаў шмат, — удакладняе механізатар. — Я рана распачаў касьбу, тэхніка не падводзіць, палі сухія. А ў дажджлівыя гады, бывала, так набуксуешся! Якія маглі быць тэмпы! Ды і вопыт ёсць.

— І старанне, — дадала выконваючая абавязкі агранома Галіна Піскуновіч. — Працавітасці Юрыю не пазычаць. Ён з года ў год сярод перадавікоў. Нездарма некалькі гадоў таму быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Пастаўшчыны». Не лічыцца з часам, любіць і беражэ тэхніку, своечасова аглядвае, рамантуе, і яна яму надзейна служыць. Шаснаццаты сезон на адной касілцы працуе. Толькі ў сапраўднага гаспадара так бывае.

— На гэтым полі травы нядрэнныя, — працягваў Юрый. — У мінулым годзе ў пачатку лета таксама засуха была, а потым пайшлі дажджы — і другі ўкос вырас добрым, кукуруза ўрадзіла. Зімоўка была не беднай.  Сянаж і ў стрэйч-плёнцы, і ў траншэях застаўся з леташняга. І сёлета запас ствараем.

Услед за касілкай літаральна праз пару гадзін у работу ўключаюцца варушылкі. На іх працуюць Васілій Корнышаў, Вячаслаў Барадай і Генадзій Соўка. Трава падсыхае хутка. Яе тут жа загортвае ў стрэйч-плёнку Аляксандр Яначкін.

— Спецыяліст на гэтай аперацыі выдатны! — хваліла Галіна Піскуновіч. — Нездарма на мінулагодніх абласных «Дажынках» атрымаў Падзяку ад міністра сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Сёлета Аляксандр зарулоніў амаль 800 тон сенажу.

На здрабненні зялёнай масы задзейнічаны Анатолій Шваякоў і Павел Болт. Літаральна перад нашым прыездам у Паўлавым КВК-800 «паляцеў» падшыпнік, і механізатар быў вымушаны адправіцца ў мехмайстэрню на рамонт. Але, як пазней расказала Галіна Піскуновіч, хутка замяніў запчастку і зноў уключыўся ў работу. 

На перавозцы зялёнай масы вызначаюцца Віктар Шымковіч, Юрый Усовіч, Валерый Станюш, Валерый Баравік. Радуе, што вопытных механізатараў па тэмпах абышоў малады Максім Адынец, які перавёз больш за паўтысячы тон зялёнай масы. Хлебаробская загартоўка перадалася хлопцу ад бацькі — аднаго з найлепшых механізатараў ААТ «Кураполле-агра». Кіраўніцтва гаспадаркі задаволена, што Максім, адслужыўшы ў арміі, не здрадзіў механі­затарскай прафесіі, вярнуўся ў Кураполле і цяпер рупіцца на роднай зямлі.

Тэкст і фота Анны Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.