Скосили-убрали — по такому принципу работают кормозаготовители ОАО «Новоселки-Лучай»

Сельское хозяйство

Правільна і своечасова нарыхтаваныя і закладзеныя кармы сёння — гарант высокіх надояў і прываг у жывёлагадоўлі заўтра. Гэту вядомую кожнаму вясковаму чалавеку ісціну добра ўсведамляюць у ААТ «Навасёлкі-Лучай». Каб жывёла атрымала кармы выдатнай якасці, трэба дакладна спрацаваць па трох пазіцыях: у фазе вегетацыі скасіць травы, калі яны  найбольш багатыя бялком і карацінам, строга прытрымлівацца тэхналогіі нарыхтоўкі і належным чынам захаваць кармы.

На высокапрадукцыйную работу максімальна настроены ўсе, хто задзейнічаны ў гаспадарцы на корманарыхтоўцы. Згодна з планам, хлебаробам ААТ «Навасёлкі-Лучай» скасіць травы першым укосам трэба з 2206 гектараў, назапасіць 1300 тон сена, 28300 — сенажу, 26000 — сіласнай масы. Для гэтага яшчэ ранняй вясной сенажаці падкармілі мінеральнымі тукамі. Каб у адказную пару корманарыхтоўчая тэхніка не падводзіла, яе старанна адрамантавалі. Вось толькі засуха прытармазіла рост траў, і цяпер яны не вельмі радуюць ураджайнасцю.

Усе работы спаяны ў адзін ланцужок. На касілках рупяцца 8 механізатараў. Найвышэйшыя тэмпы ў Андрэя Вайткевіча і Руслана Шымко. Абодва штодня дабіваюцца высокай выпрацоўкі. Літаральна праз некалькі гадзін за імі ідуць варушылкі. Падборшчыкі загружаюць правяленую масу ў трактары і машыны, якія звозяць яе ў траншэю, дзе “Амкадоры” трамбуюць сянаж.

10000 тон сенажу плануецца нарыхтаваць па сучаснай тэхналогіі — у палімерную ўпакоўку, якая стварае ідэальныя бескіслародныя ўмовы для травяністага корму, лепш захоўвае цукар, пратэіны і іншыя неабходныя мікраэлементы. На гэтай рабоце няма роўных Міхаілу Аўсюкевічу. У мінулы панядзелак ён працаваў на полі каля Коўзанаў. Бялюткія рулоны «выскоквалі» з яго падборшчыка, іх тут жа загружалі ў прычэпы і звозілі на ўскраек поля.

— На рулоншчыку працую другі сезон, — расказваў механізатар. — Летась толькі вучыўся, сёлета справа пайшла шпарчэй. Калі трапляюцца палі з гусцейшымі травамі, то за дзень і па 150-170 рулонаў пакідаю. Усяго з пачатку корманарыхтоўкі зарулоніў амаль 600 тон.

Каля Грэйцева працаваў Андрэй Вайткевіч.

— Касілка з 9-метровым захопам. Поле вялікае і чыстае (своечасова сабраны камяні, і не трэба баяцца, што нажы «схопяць» сюрпрыз), таму і тэмпы высокія, — гаварыў Андрэй. — На такім раздоллі да 40 гектараў за дзень скошваю. На дробнаконтурных тэмпы значна ніжэйшыя.

Кормаўборачная кампанія ў гаспадарцы аргані­завана належным чынам — кожны адказвае за даручаны ўчастак, і зладжанасць прыносіць добры плён. На 11 чэрвеня травы ўбраны з 44,7 працэнта плошчы. Спякотнае надвор’е прымушае без прамаруджвання ўбіраць скошанае.

— А дажджу мы вельмі чакаем, — гаварылі механізатары. — Вільгаць патрэбна для росту траў другога ўкосу, кукурузы. Корманарыхтоўка не абмя­жоў­ваецца чэрвенем, запасы будзем папаўняць да восені.

Тэкст і фота Анны Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.