ТЭС-терапия — наиболее действенный метод лечения алкоголизма, если человек сам этого хочет

Здравоохранение

Па статыстыцы, найбольш распаўсюджаная з існуючых залежнасцей — алкагольная. Яна разбурае жыцці не толькі людзей, якія злоўжываюць спіртнымі напіткамі, але і іх родных, негатыўна адбіваецца на грамадстве.

— Працэс лячэння алкагольнай залежнасці складаны і працяглы, у многім залежыць ад жадання чалавека пазбавіцца ад хваробы, — рассказвала ўрач псіхіятр-нарколаг ЦРБ Жанна Папова. — Адзін з сучасных метадаў лячэння алкагалізму — ТЭС-тэрапія. Ён прадугледжвае ўздзеянне на мозг чалавека пры дапамозе спецыяльнай апаратуры. У выніку лячэння аднаўляюцца здаровыя функцыі мозга, нейтралізуецца актыўнасць цэнтраў, якія адказваюць за цягу да спіртнога.

Сутнасць метаду заключаецца ў стымуляцыі пэўных участкаў мозга, каб павялічыць выпрацоўку нейрамедыятараў і найперш — эндарфінаў. Гэты гармон адыгрывае значную ролю ў рэгуляцыі работы амаль усіх жыццёва важных сістэм арганізма, таму ТЭС-тэрапія паспяхова прымяняецца ў розных сферах медыцыны. Напрыклад, дапамагае нармалізаваць псіхафізічны стан чалавека, паскорыць загойванне ўсіх відаў тканак, палепшыць сон, знізіць стамляльнасць, нармалізаваць артэрыяльны ціск, пазбавіць ад алкагольнай залежнасці.

— Прымяняюць ТЭС-тэрапію пасля 7-10 дзён цвярозасці, папярэдне пракапаўшыся, каб ачысціць арганізм ад прадуктаў распаду алкаголю, — працягвала суразмоўца. — Пазалетась у Цэнтры псіхічнага здароўя лячэнне прайшлі 96 чалавек, у мінулым годзе — 77, са студзеня па май бягучага — 36. Трэба сказаць, што папярэдне на курс тэрапіі запісваецца намнога больш людзей, але не ўсе залежныя вытрымліваюць тыдзень без спіртнога.

Варта ведаць, што ТЭС-тэрапія найбольш дзейсная ў тым выпадку, калі чалавек сам жадае пазбавіцца ад алкагольных путаў, а не дзейнічае пад прымусам. Таксама неабходна ўлічваць, што гэты метад лячэння неабходна спалучаць з наведваннем псіхатэрапеўта і псіхолага, бо толькі комплексны падыход дасць плён.

Вераніка Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.