Восемь золотых и две серебряные медали в копилке выпускников школ Поставского района

Важное Образование

Восем залатых і два сярэбраныя

У нядзелю ў школах Пастаўшчыны прайшлі выпускныя вечары. 11-класнікі канчаткова развіталіся са сваімі навучальнымі ўстановамі, школьнымі сябрамі і настаўнікамі, а таксама атрымалі атэстаты аб агульнай сярэдняй адукацыі. У 10 выпускнікоў раёна яны асобага ўзору і суправаджаліся ўручэннем залатых і сярэбраных медалёў.

Найбольш медалістаў, прычым усе залатыя, у Пастаўскай гімназіі. Гэта Маргарыта Гіль, Анастасія Крывенька і Паліна Чэрнік. Два абсалютныя выдатнікі ў СШ №3 — Дзмітрый Касцень і Ганна Кундра. Столькі ж выпускнікоў узнагароджаны медалямі ў СШ №1: Валерыя Найдзёнава атрымала залаты, а Ксенія Сіраш — сярэбраны. Таксама ўладальнікамі залатых узнагарод з’яўляюцца Аляксандр Зуеў з Гуцкай і Надзея Вартазаран з Навасёлкаўскай сярэдніх школ. Яшчэ адзін сярэбраны медаль у Міхаіла Пракаповіча з СШ №2.

Застаецца спадзявацца, што ўсе выдатнікі пацвердзяць свае адзнакі, атрыманыя ў школе, на цэнтралізаваным тэсціраванні і стануць студэнтамі тых вышэйшых навучальных устаноў, якія выбралі для паступлення. Пажадаем ім поспехаў!

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.