19 июня текущего года назначен новый директор ОАО «Поставский льнозавод»

Местная власть

Драбовіч Павел Іосіфавіч – дырэктар ААТ «Пастаўскі льнозавод»

П. І. Драбовіч нарадзіўся 18 лютага 1969 года ў вёсцы Ахрэмаўцы Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Закончыў Вішскі саўгас-тэхнікум у Латвіі, Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію і Інстытут дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Працоўную дзейнасць пачынаў вадзіцелем Браслаўскага раённага прадпрыемства па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні аграпрамысловага комплексу, затым працаваў інжынерам і галоўным інжынерам гэтага прадпрыемства.  З 2004 па 2008 год — начальнік бюро па забеспячэнні і збыце прадукцыі вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага торфапрадпрыемства «Браслаўскае», з 2009-га — дырэктар ААТ «Торфабрыкетны завод Браслаўскі».

19 чэрвеня бягучага года наглядальным саветам адкрытага акцыянернага таварыства «Пастаўскі льнозавод» па рэкамендацыі райвыканкама і ўзгадненні з Віцебскім аблвыканкамам назначаны яго дырэктарам.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.