26 июня состоялись сессия Камайского сельского Совета депутатов и Единый день информирования населения

Местная власть

Паднялі актуальныя пытанні

У мінулую сераду адбылася сесія Камайскага сельскага Савета дэпутатаў. У яе рабоце прымаў удзел старшыня Пастаўскага раённага Савета дэпутатаў Пётр Курто.

На парадак дня былі вынесены два пытанні. Аб выніках работы сельвыканкама і стане спраў на падведамнай тэрыторыі прысутным далажыў старшыня Камайскага сельскага Савета Генадзій Урбанайць. Бухгалтар Валянціна Андрушкевіч расказала аб удакладненні сельскага бю­джэту на бягучы год.

У ходзе абмеркавання былі закрануты надзённыя праблемы: рамонт дзіцячага сада і школы, абсталяванне пляцовак для збору цвёрдых бытавых адходаў, стварэнне зоны адпачынку на беразе Вялікага Камайскага возера, арганізацыя вольнага часу дзяцей у летні перыяд і інш.

Таксама ў рамках сустрэчы Пётр Курто правёў адзіны дзень інфармавання насельніцтва. Пётр Леанідавіч нагадаў пра важную дату, якую адзначае Беларусь, — 75-ю гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў — і распавёў, як пройдзе яе святкаванне на Пастаўшчыне.

Другое актуальнае пытанне — занятасць дзяцей у перыяд летніх канікул.

— Штодня з усіх куткоў краіны СМІ перадаюць навіны пра выпадкі гібелі непаўналетніх, — канстатаваў Пётр Леанідавіч. — Наша галоўная задача — арганізаваць вольны час дзяцей, каб выключыць падобныя трагедыі на тэрыторыі Пастаўскага раёна.

Тэкст і фота Наталлі Налей



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.