3 июля — День Независимости Республики Беларусь (День Республики)

75 лет освобождения Витебщины от немецко-фашистских захватчиков Важное

Дарагія ветэраны Вялікай айчыннай вайны!
Паважаныя жыхары Пастаўшчыны!

Сардэчна віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 75-годдзем вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

Гэта свята абуджае ў сэрцах беларусаў пачуццё гордасці за баявы і працоўны подзвіг народа, падкрэслівае адметнасць гісторыі нашай краіны, яе доўгі і гераічны шлях. І сёння суверэнная Беларусь працягвае самастойнае развіццё, вядзе мэтанакіраваную знешнюю і ўнутраную палітыку, прымнажае свае здабыткі.

Мы зноў і зноў успамінаем герояў і ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, выказваем вялікую падзяку сённяшнім абаронцам Айчыны. Шчыра ўдзячныя ўсім работнікам працоўных калектываў за значны ўклад у эканамічнае развіццё рэгіёна. Мы з аптымізмам глядзім у заўтрашні дзень, верым у сілы і здольнасці нашых працавітых людзей.

Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Пётр Курто, старшыня раённага Савета дэпутатаў 

Фота Сяргея Вшыўкава

Паважаныя землякі!

Дзень Незалежнасці нашай краіны — свята, якое найперш нагадвае, што беларускі народ памятаў і заўсёды будзе памятаць боль, які прынесла на нашу зямлю вайна. Сэрца кожнага перапаўняе пачуццё вялікай удзячнасці тым, хто мужна і самааддана змагаўся на фронце, у смяротнай барацьбе з ворагам абараняў наша права на жыццё, адраджаў Беларусь з руін. Мы памятаем пра свой грама­дзянскі абавязак, адчуваем адказнасць за лёс рэспублікі. Адзінства і згуртаванасць нашага народа — гэта тая непарушная аснова, на якой грунтуюцца трывалае грамадства, моцная і квітнеючая краіна.

Шчыра жадаю пастаўчанам шчасця і новых працоўных поспехаў.

Сяргей Зямчонак, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.