Профсоюз наградил председателя Поставского РИК Сергея Чепика юбилейной медалью

Главное Местная власть

З нагоды юбілею прафсаюза

У гэты панядзелак штотыднёвая планёрка ў старшыні раённага выканаўчага камітэта Сяргея Чэпіка пачалася нетрадыцыйна. Перад тым як прысутныя прыступілі да абмеркавання надзённых спраў, слова ўзяла старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Іна Далецкая. Як вядома, сёлетні год для прафсаюзнага руху краіны асаблівы — яму спаўняецца 115 гадоў. З гэтай нагоды выпушчаны спецыяльныя юбілейныя медалі, адным з якіх прынята рашэнне ўзнагародзіць нашага галаву раёна.

Па даручэнні старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіла Орды Іна Аляксееўна пад апладысменты прысутных уручыла медаль Сяргею Васільевічу, выказаўшы спадзяванне на тое, што сацыяльныя адносіны паміж раённай уладай і членамі самай масавай грамадскай арганізацыі рэспублікі будуць такімі ж канструктыўнымі, як і дагэтуль.

Фота Алены Шапавалавай



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.