Обком БРСМ запустил фотоконкурс «Витебщина в сердце моем»

Важное Культура

Уславім жыццё на роднай зямлі

На гэтым тыдні абкам БРСМ запусціў фотаконкурс «Віцебшчына ў сэрцы маім». У дасланых работах прапануецца адлюстраваць жыццё на роднай зямлі, гісторыю свайго рэгіёна, прыроду і традыцыі нашай вобласці.

Конкурс праводзіцца ў дзвюх намінацыях. У першай — «Найлепшае фота на мабільнік» — удзельнічаюць фотаздымкі, апублікаваныя ў сетцы «Інстаграм» з 15 ліпеня па 10 верасня (профіль удзельніка павінен быць адкрытым). Жыхарам Пастаўскага раёна неабходна размяшчаць работы з хэштэгам #ВитебщинавСердцемоем #брсмво #годмалойродины #brsmpostavy.

Фотаздымкі для ўдзелу ў намінацыі «Прафесіянал» дасылайце да 10 верасня на электронны адрас fotokonkursvitebsk@gmail.com. Па большым баку іх памер павінен быць не менш за 2500 пікселяў. Да фота трэба прыкласці тэкставы дакумент, які ўтрымлівае дадатковую інфармацыю пра аўтара: поўнае імя, нумар тэлефона, назву здымка, суправаджальны тэкст (па жаданні). А таксама ўкажыце месца, дзе зроблена фота. Звярніце ўвагу: кожны ўдзельнік можа даслаць на конкурс не больш за тры работы і прыняць удзел толькі ў адной намінацыі.

Журы выбера па 15 работ у кожнай намінацыі і ў перыяд з 16 па 23 верасня размесціць іх у інтэрнэце для глядацкага галасавання. Удзельнічайце і перамагайце!

Вераніка Казлоўская,
першы сакратар райкама БРСМ



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.