БРСМ и Белая Русь поздравили маму Наталью Радюк с рождением ее сыночка Эрика

75 лет освобождения Витебщины от немецко-фашистских захватчиков Общество

Віншаванні і падарункі прымалі ў дзень выпіскі з радзільнага аддзялення Пастаўскай цэнтральнай раённай бальніцы Наталля Радзюк і яе нованароджаны сынок Эрык

Павіншаваць шчаслівую матулю і яе малютку завіталі старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Валянціна Ромель, старшыня пярвічкі БШ №5 названай арганізацыі Вольга Мацкевіч і першы сакратар райкама БРСМ Вераніка Казлоўская.

У сям’і Наталлі і Арцёма Радзюкоў гэта другое дзіця. Старэйшай дачушцы Дамініцы нядаўна споўнілася паўтара года, Эрык нарадзіўся 1 ліпеня.

— Ад шчырага сэрца віншую з нараджэннем дзіцяці! Гэта вельмі значная падзея ў жыцці любой жанчыны, — гаварыла Валянціна Ромель. — Жадаю моцнага здароўя, няхай хлопчык цешыць бацькоў сваім шчаслівым лёсам, жыве ў мірнай, квітнеючай Беларусі.

Камплект для нованаро­джанага, паўзункі, цацкі — падарунак ад прадстаўнікоў «Белай Русі» маладой матулі, якая нарадзіла дзіця напярэдадні знакавага для краіны свята — Дня Рэспублікі. А яшчэ — першы аўтамабіль (праўда, пакуль што ў выгля­дзе паветранага шара) і бялюткая, з чырвоным арнаментам, вышыванка. Іх уручыла Вераніка Казлоўская ў рамках рэспубліканскай акцыі «Падары немаўляці вышыванку». Яна пажадала новаму чалавечку ўсяго найлепшага і расці сапраўдным беларусам.

— Вельмі прыемна прымаць віншаванні і падарункі, — дзякавала візіцёрам Наталля Радзюк. — Роды прайшлі лёгка, сыночак з’явіў­ся на свет вагой 3200 грамаў, 53 сантыметры ростам. Самае галоўнае, што здаровенькі.

І сапраўды, здароўе — такі ж бясцэнны дар, як і само жыццё. Няхай новы беларус расце шчаслівым!

Тэкст і фота Веранікі Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.