Фотофакт. «Мелочи», которые совсем не красят наш город

Важное Общество

Дробязі? Але горад не красяць

Месяц таму адспяваў-адгуў у нас Міжнародны фестываль “Зві­няць цымбалы і гармонік”. У яго рамках пастаўчане адсвяткавалі і 610-годдзе горада. Да гэтых падзей рыхтаваліся, многае зроблена па добраўпарадкаванні. Паставы папрыгажэлі. Але ідзеш па якой-небудзь вуліцы — і на вочы трапляюць карцінкі, якія зусім не красяць горад. Так, усяго за некалькі крокаў ад плошчы, ля дома па Ленінскай, 6, у вазе для кветак увабраліся ў сілу лебяда і іншае пустазелле, а пад вокнамі дома па Ленінскай, 13, разросся куст чарнобылю. Тыя, каго “зачэпяць” гэтыя здымкі ў газеце, могуць сказаць: які рэзон садзіць кветкі, калі іх крадуць? Падзяляю гэта меркаванне толькі напалову. Лічу, калі “засяліць” вазу, напрыклад, самымі простымі аксаміткамі, ніхто на іх не паквапіцца, а квітнелі б да самых маразоў. Але раскашуе лебяда. Або што за складанасць вырваць куст чарнобылю? Справа некалькіх секунд, ды вось не даходзяць рукі.

А як бесталкова размяшчаюць некаторыя грамадзяне свае аб’­явы! На дрэвах, слупах, будынках…  Нягледзячы на тое, што ў горадзе абсталяваны для гэтых мэт спецыяльныя дошкі. Адна з такіх аб’яў каторы дзень “красуецца” праз дарогу, якраз насупраць акна майго рабочага кабінета, на ліпе ля будынка райспажыўтаварыства. Майстар-прафесіянал запрашае на стрыжку і абяцае зрабіць вас стыльнымі і прыгожымі. Магчыма, і зробіць. Але аб’яву размясціў зусім непрыгожа.

Тэкст і фота Фаіны Касаткінай



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.