Кому положена материальная помощь для подготовки к школе?

Образование

Дапамога да навучальнага года

Штогод напярэдадні новага навучальнага года сем’ям, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей, аказваецца аднаразовая матэрыяльная дапамога. Адпаведнае рашэнне старшыня Пастаўскага райвыканкама падпісаў 8 ліпеня бягучага года. Грашовая выплата ў памеры 30 рублёў прадугледжана на кожнае дзіця, якое вучыцца ва ўстанове агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі (на ўзроўні агульнай сярэдняй).

Заява, да якой трэба прыкласці пашпарт заяўніка, пасведчанні мнагадзетнай сям’і і аб нараджэнні ўсіх дзяцей да 18 гадоў (з сабой мець іх ксеракопіі), даведка аб складзе сям’і, дакументы, якія пацвярджаюць навучанне дзяцей ва ўстановах адукацыі (на ўзроўні агульнай сярэдняй), падаюцца да 31 жніўня ў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва па адрасе: г. Паставы, вуліца Савецкая, 3, кабі­нет 1, тэлефон 2-40-60.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.