Магазин в агрогородке Париж начал работать в новом формате

Общество

BON MARCHE пастаўскага Парыжа

У французскім Парыжы гандлёвы цэнтр «Бон Маршэ» танна прапануе пакупнікам вялікі выбар тавараў. Прымальныя цэны і ў магазіне аграгарадка Парыж нашага раёна. Сёлета тут завяршылі работы па пераводзе гандлёвага аб’екта ў новы фармат згодна з зацверджаным брэндбукам: правялі касметычны рамонт будынка, абнавілі гандлёвае абсталяванне. Выкладка тавару ажыццяўляецца згодна з правіламі мерчандайзінгу, для гэтага выкарыстоўваюцца палеты, распрацавана і зацверджана асартыментная матрыца.

— У магазіне стала больш прасторна, людзі маюць свабодны доступ да тавару. Усё гэта ў немалой ступені прыцягвае пакупнікоў, не сорамна прымаць і абслугоў­ваць турыстаў, якія часта наведваюцца ў наш беларускі Парыж, — расказвала Рыма Собалева, якая загадвае магазінам 15 гадоў. — Мы не адзіная гандлёвая кропка ў аграгарадку, ёсць і камерцыйная. Тым не менш даведзены план выконваем.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.