Наш район посетил председатель Витебского областного объединения профсоюзов Иван Возьмитель

Общество

На кантролі ў дэпутата і прафсаюзнага лідара

У мінулы панядзелак у нашым раёне пабываў старшыня Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Іван Вазьміцель.

Ён жа з’яўляецца дэпутатам па Шаркаўшчынскай выбарчай акрузе, у склад якой уваходзіць частка Курапольскага сельсавета. У адміністрацыйным будынку сельскага Савета быў запланаваны прыём грамадзян. І калі на яго ніхто не прыйшоў, Іван Канстанцінавіч вырашыў сам пайсці «ў народ». Разам са старшынёй раённага аб’­яднання прафсаюзаў Інай Далецкай яны пабывалі ў мясцовых магазіне, школе, бухгалтэрыі і сталовай ААТ «Кураполле-агра», сустракаліся са старшынёй прафкама гаспадаркі Вольгай Баравік і старшынёй Курапольскага сельвыканкама Мікалаем Яльчыкам. І. К. Вазьміцеля як дэпутата і абласнога прафсаюзнага лідара цікавілі пытанні забяспечанасці адкрытага акцыянернага таварыства спецыялістамі і механізатарамі, заработнай платы, харчавання занятых на корманарыхтоўцы, добраўпарадкавання населеных пунктаў і многае іншае.

— У рабоце з насельніцтвам сёння важна дайсці да кожнага чалавека, каб ведаць, чым ён жыве, што яго найбольш хвалюе, — гаварыў Іван Канстанцінавіч. — Таму часта адыходжу ад звыклых форм правя­дзення прыёму, мяняю фармат сустрэч са сваімі выбаршчыкамі. Гутаркі з людзьмі даюць магчымасць паглыбіцца ў жыццёвую рэчаіснасць як асобна ўзятага населенага пункта, так і канкрэтнай сям’і. Размова пра надзённае ў нефармальнай абстаноўцы дае непараўнальна многа і мне як дэпутату, старшыні абласнога аб’яднання прафсаюзаў, і вяскоўцам. Яны маюць магчымасць атрымаць адказ на хвалюючыя пытанні, пачуць параду ў вырашэнні той ці іншай жыццёвай сітуацыі. Пагутарыўшы з людзьмі ў Кураполлі, магу сказаць, што мясцовая ўлада трымае на кантролі любую сітуацыю, аказвае дапамогу ў вырашэнні ўзніклых праблем.

Тэкст і фота Анны Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.