Объявлен победитель районного конкурса творческих работ к 610-летию города Поставы

Важное К 610-летию г. Поставы

Сёлета з нагоды юбілею горада быў аб’яўлены раённы конкурс творчых работ «Паставам — 610. Ідэі, якія пераўтвараюць горад».

У намінацыі «Найлепшы верш, паэма, паэтычны тэкст песні пра Паставы» перамагла работа Святланы Аліхвер, пра што ўжо паведамлялася на старонках раёнкі. Сёння мы прапануем увазе чытачоў «ПК» яе твор, прысвечаны юбілею роднага горада.

Фота Іосіфа Цапеліка

Як нам не любiць цябе, горад наш родны!

Як нам не любiць цябе, горад наш родны!
Iзноў юбiлей сустракаеш ты годна.
Працуеш старанна i святы спраўляеш,
У свеце пастаўскi наш край услаўляеш.
Гiсторыя шчодра цябе надзялiла,
Iмёны славутыя свету адкрыла
Людзей, што здаўна тут жылi, працавалi,
За мiр i свабоду жыццё аддавалi.
На плошчы — барочных будынкаў вяночак,
Тут рынак шумеў-гаманiў аж да ночы.
Быў горад вядомы гарбарствам i ткацтвам,
Аркестрам, музеем, балетным мастацтвам.
Стагоддзi прайшлi нетаропкай хадою
Ля млына старога, над чыстай вадою.
Ты ж, горад, што шмат перажыў, не старэеш,
Будуешся, з года у год прыгажэеш.
Чароўныя гукi аргана лунаюць,
I дзецi на святах танцуюць, спяваюць,
Цымбалы звiняць, i гармонiк iграе,
Гасцей адусюль фестываль запрашае.
I cтолькi цяпла у Дубоўкавых словах!
I ў песнях, i ў вершах напiсаных новых
Гучаць пажаданнi i звонка, i шчыра
Шчаслiвага лёсу Паставам i мiру!

Святлана Аліхвер



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.