Очередное заседание клуба «Живая история» посвятили 75-летию освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

75 лет освобождения Витебщины от немецко-фашистских захватчиков

На пранізлівай ноце прайшло чарговае пасяджэнне клуба «Жывая гісторыя», створанага пры раённым краязнаўчым музеі.

На гэты раз яно прысвячалася 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Адкрываючы пасяджэнне, дырэктар музея Таццяна Гарошка адзначыла, што бег часу няўмольны і ўжо мала засталося людзей, якія здабывалі Перамогу або перанеслі пакуты ў акупацыі ці ў няволі ў Нямеччыне. А праз некалькі гадоў іх увогуле не стане. Але памяць пра падзеі Вялікай Айчыннай, яе герояў і ахвяр павінна жыць і перадавацца з пакалення ў пакаленне. Таццяна Гвідонаўна запрасіла прысутных — а гэта былі ў асноўным ветэраны працы — акунуцца ў тыя далёкія гады, узгадаць трагічнае і гераічнае мінулае краіны.

Вялікую пошукавую работу па ўстанаўленні імён загінулых абаронцаў Айчыны правёў і працягвае весці дырэктар Юнькаўскай яслі-сад—базавай школы А. І. Кузняцоў. Яму першаму і было дадзена слова. Аляксандр Іванавіч расказаў не толькі пра пошукавую работу, якой займаецца разам з вучнямі, але і пра вайсковыя аперацыі, што адбываліся на Пастаўшчыне падчас вызвалення раёна ад акупантаў. Пад шчырыя апладысменты прысутных Таццяна Гарошка ўручыла яму Падзяку за падтрыманне цесных сувязей з музеем у справе захавання гістарычнай спадчыны роднага краю і грамадзянскага выхавання дзяцей і моладзі.

Пасяджэнне клуба праходзіла ў малой зале кінатэатра, і наступным пунктам яго праграмы быў прагляд дакументальнага фільма брэсцкіх тэлежурналістаў «Партызаны», прысвечанага Герою Савецкага Саюза, праслаўленай падпольшчыцы і партызанцы, нашай зямлячцы Ганне Іванаўне Маслоўскай, які таксама выклікаў цікавасць. Затым гучалі вершы пра жыццёвыя каштоўнасці, любоў да Радзімы, змагароў з ворагам. Іх аўтары і выканаўцы — ветэраны працы, сапраўдныя патрыёты Пастаўшчыны Мікалай Мікалаевіч Жук і Мілона Андрэеўна Салаўёва. А завяршылася мерапрыемства песнямі. На імправізаваную сцэну выйшла вакальная група народнага хору ветэранаў клуба «Памяць» пад кіраўніцтвам Паўла Пятровіча Рагіні. Разам з самадзейнымі артыстамі песні «То не веточка черешни», «Катюша», «Родная хата» і іншыя спявала ўся зала.

Тэкст і фота Фаіны Касаткінай



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.