Поставский ТЦСОН принял участие в 1-м межрегиональном смотре-конкурсе «Таланты золотого поколения»

Общество

Як заўсёды, на вышыні

На базе Докшыцкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прайшоў першы міжрэгіянальны агляд-конкурс «Таленты залатога пакалення».

У ім прынялі ўдзел творчыя калектывы аддзяленняў дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту з Докшыцкага, Глыбоцкага і Пастаўскага раёнаў. Конкурс складаўся з шасці намінацый і прысвячаўся 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама Году малой радзімы.

Пастаўчане выступілі годна, прадэманстравалі свае творчыя здольнасці, маладосць душы і нязменны энтузіязм. Рэпертуар не пакінуў раўнадушнымі ні гледачоў, ні журы. Найлепшай салісткай-вакалісткай прызнана наша Вольга Мажута, найлепшым чытальнікам — Валянціна Сасноўская. Танцоркі Любоў Пікалёва, Людміла Нусіна, Алена Мудрая (кожная з індывідуальным танцам) і «Матрошкі» лынтупскага аддзялення выклікалі гучныя  апладысменты, а Марына Ракуцкая і Надзея Гатоўская з нумарам «Лынтупскія новыя бабкі» — шквал смеху. Музычнае суправаджэнне выступленняў забяспечылі Сяргей Зелянкевіч і Алена Валасевіч. Прысутных на аглядзе-конкурсе ўразілі работы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ўдзельнікаў гурткоў ад­дзяленняў для пажылых, якія былі прадстаўлены на выставе.

Дадому пастаўчане вярнуліся з дыпломамі, новымі знаёмствамі, мноствам станоўчых эмоцый і яркіх уражанняў.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.