Работа внештатного фотокорра «ПК» Сергея Вшивкова стала победительницей республиканского конкурса патриотических фотографий «Беларусь помнит»

75 лет Победы Важное

Удалы ракурс

Гэты здымак зрабіў наш пазаштатны фотакарэспандэнт Сяргей Вшыўкаў падчас сёлетняга святкавання Дня Перамогі ў райцэнтры. У газеце ён не быў змешчаны, але ўсё адно знайшоў свайго гледача — на старонцы Сяргея Барысавіча ў сацыяльнай сетцы «Аднаклас­нікі», а таксама быў адпраўлены на рэспубліканскі конкурс патрыятычных фота­здымкаў «Беларусь памятае», прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Пра апошняе паклапацілася першы сакратар райкама БРСМ Вераніка Казлоўская. Конкурс праводзіў Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Творчы погляд нашага земляка ацанілі высока — прызналі работу Сяргея Вшыўкава пераможцай у намінацыі «Манументы Перамогі».

Ушаноўванне пераможцаў фотаконкурсу «Беларусь памятае» адбылося на Дні моладзі на «Славянскім базары ў Віцебску». Віншуем аўтара!

Вераніка Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.